гуль-гу́ль

выклічнік

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Гу́лі

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Гу́лі
Р. Гу́ль
Гу́ляў
Д. Гу́лям
В. Гу́лі
Т. Гу́лямі
М. Гу́лях

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

рагу́ля, -і, мн. -і, -гу́ль, ж. (разм.).

1. Тое, што і рагуліна.

2. Ласкавая назва каровы.

|| памянш.-ласк. рагу́лька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гу́ля

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. гу́ля гу́лі
Р. гу́лі гу́ль
Д. гу́лі гу́лям
В. гу́лю гу́лі
Т. гу́ляй
гу́ляю
гу́лямі
М. гу́лі гу́лях

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Вуль-вуль-вуль ’падзыўныя словы для галубоў’ (Касп., Шат., З нар. сл.); ’падзыўныя словы для галубоў і качак’ (Сцяц., КСТ); ’падзыўныя словы для качанят або куранят’ (Янк. II); ’падзыўныя словы для качак і гусей’ (віл., воран., пін., Шатал.); ’падзыўныя словы для авечак’ (в.-дзвін., Шатал.; мядз., Нар. сл.), укр. вуль‑вуль‑вуль ’падзыўныя словы для галубоў’, польск. wul‑wul‑wul ’падзыўныя словы для гусей’. Хутчэй за ўсё ад гульгульгуль ’падзыўныя словы для галубоў’ з заменай пачатковага г, атаясамленага з г пратэтычным, на в; перанос падзыўных слоў на іншых птушак, відаць, праз стадыю іх ужывання ў дачыненні да малых істот (куранят, качанят) у якасці ласкавага звароту (параўн. народнае го́луб у ласкавым звароце да людзей).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вулле́ ’вулей’ (Янк. I), ву́лле ’тс’ (Мат. Гом.), вуьле́ ’тс’ (палес., КСТ), вуллё ’тс’ (Крывіцкі, вусн. паведамл.), гу́льля ’вулей’ (брэсц., Сігеда, вусн. паведамл.), укр. палес. ву́льє, ву́льлє ’невялікая пасека’, рус. бранск. вуллё ’вулей’. Ад вуль (гуль) ’тс’, гл. вулей, з суфіксальным ускладненнем, магчыма, пад уплывам семантычна блізкага дупле́ ’дупло’ (жыт., Арх. ГУ), дуплё ’тс’ (Бяльк.) (< duplьje); адносна суфіксацыі гл. Слаўскі, SP, 1, 85 і наст.; Мартынаў, Деривация, 56 і наст.; аднак гэта форма можа ўспрымацца як зборны назоўнік, гл. вульлё, мн. л. ад вулей (Шат.), вульлё ’тс’ (Растаргуеў, Бранск.), параўн. галлё, у выніку чаго для падкрэслівання значэння адзінкавасці дадаецца іншы суфікс, параўн. вульля́к ’вулей’ (Бяльк.), вулья́к ’тс’ (Растаргуеў, Бранск.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)