грыму́чы, -ая, -ае.

1. Які стварае рэзкія гукі, моцны шум.

Грымучыя калёсы.

2. Шумны, гучны.

Г. аркестр.

Грымучая ртуць — выбуховае хімічнае рэчыва ў выглядзе крышталічнага белага парашку.

Грымучы газ — выбуховая сумесь вадароду з кіслародам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грыму́чы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. грыму́чы грыму́чая грыму́чае грыму́чыя
Р. грыму́чага грыму́чай
грыму́чае
грыму́чага грыму́чых
Д. грыму́чаму грыму́чай грыму́чаму грыму́чым
В. грыму́чы (неадуш.)
грыму́чага (адуш.)
грыму́чую грыму́чае грыму́чыя (неадуш.)
грыму́чых (адуш.)
Т. грыму́чым грыму́чай
грыму́чаю
грыму́чым грыму́чымі
М. грыму́чым грыму́чай грыму́чым грыму́чых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

грыму́чы грему́чий;

г. газ — грему́чий газ;

~чая змяя́ — грему́чая змея́;

~чая ртуць — грему́чая ртуть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

грыму́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Які стварае рэзкія гукі, моцны шум. Грымучы млын. □ З гор бягуць ручаі грымучыя. Бураўкін. Грымучае полымя імкліва кацілася па лесе. Шчарбатаў. Бумажкоў акідае вачамі грымучую калону нямецкіх танкаў. Чорны.

2. Шумны, гучны. Грымучы голас. □ З грудзей нашых панясецца Вір песень грымучых І ў адзін голас зліецца, У адзін магучы. Купала.

•••

Грымучая змяя гл. змяя.

Грымучая ртуць гл. ртуць.

Грымучы газ гл. газ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грему́чий грыму́чы;

грему́чая змея́ грыму́чая змяя́;

грему́чая ртуть хим. грыму́чая ртуць;

грему́чий газ хим. грыму́чы газ;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

грымлі́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм. З громам, грымотамі; грымотны. Мінула грымлівае гарачае лета. Самуйлёнак. // Які стварае моцны шум, грукат; грымучы. Грымлівы вадаспад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

газI

1. хим. газ, род. га́зу м.;

грему́чий газ грыму́чы газ;

свети́льный газ свяці́льны газ;

слезоточи́вый газ слёзатачы́вы газ;

уду́шливый газ уду́шлівы газ;

2. газы га́зы, -заў ед. нет.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

газ I (род. га́зу) м. газ;

прыро́дны г. — приро́дный газ;

уду́шлівы г. — уду́шливый газ;

слёзатачы́вы г. — слезоточи́вый газ;

бало́тны г. — боло́тный газ;

вуглякі́слы г. — углеки́слый газ;

гарчы́чны г. — горчи́чный газ;

грыму́чы г. — грему́чий газ;

іне́ртныя ~зы — ине́ртные га́зы;

ча́дны г. — уга́рный газ;

даць г. — дать газ;

зба́віць г. — сба́вить газ;

на по́ўным ~зе — на по́лном га́зе (газу́)

газ II (род. га́зу) м., текст. газ

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

газ 1, ‑у, м.

1. Фізічнае цела, асобныя часціны якога, слаба звязаныя паміж сабой, рухаюцца свабодна і раўнамерна запаўняюць усю прастору, у якой знаходзяцца. Прыродны газ. Атмасферныя газы. // Агульная назва гаручых газападобных ці парападобных рэчываў, якія скарыстоўваюцца для ацяплення, асвятлення і пад. Газ — цудоўнае паліва. Ён з поспехам можа замяніць вугаль, дровы, нафту. «Беларусь». // Пра награвальныя і інш. прылады, якія скарыстоўваюць для свайго дзеяння такія рэчывы. Кватэра з газам.

2. толькі мн. (га́зы, ‑аў). Газападобныя страўнікавыя выдзяленні.

3. звычайна мн. (га́зы, ‑аў). Баявыя атрутныя газападобныя рэчывы. Вярнуўся Сцяпан з вайны, здаецца б, радасці колькі! Але вярнуўся чалавек хворым. Атруцілі яго газамі. Лынькоў.

•••

Балотны газ — бясколерны гаручы газ, які ўтвараецца ад гніення раслінных рэшткаў.

Вуглякіслы газ — бясколерны газ, які ўтвараецца пры поўным згаранні вугляроду.

Генератарны газ — газападобнае паліва, якое атрымліваецца з каменнага вугалю, торфу, коксу, дрэва ў спецыяльных печах — газагенератарах.

Грымучы газ — выбуховая сумесь вадароду з кіслародам.

Інертныя газы — газы, якія амаль не ўступаюць у хімічныя рэакцыі з іншымі элементамі.

Коксавы газ — гаручы газ, які атрымліваецца пры каксаванні каменнага вугалю.

Чадны газ — бясколерны ядавіты газ, прадукт няпоўнага акіслення вугляроду; вокіс вугляроду.

Даць газу гл. даць.

Збавіць газ гл. збавіць ​1.

На поўным газе — на самай вялікай скорасці.

[Фр. gaz.]

газ 2, ‑у, м.

Лёгкая шаўковая празрыстая тканіна.

[Фр. gaze.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сро́дак, ‑дку, м.

1. Прыём, спосаб дзеяння, захады для ажыццяўлення, дасягнення чаго‑н. І Вадап’ян усімі сродкамі стараецца .. прыблізіць тую часіну, калі ён паставіць свой дом на гэтым вось пляцы, што стыкаецца з пляцам пана Тарбецкага. Колас. Пратэст .. выказваўся адзіным для маленства сродкам — плачам. Брыль. Нават перад ворагам бараніцца не ўсякімі сродкамі можна рэвалюцыянеру. Машара.

2. Тое, што служыць якой‑н. мэце, неабходнае для дасягнення, ажыццяўлення чаго‑н. Вельмі важным сродкам палітычнай работы сярод насельніцтва ў тыле ворага быў падпольны бальшавіцкі друк. Залескі. Хто ж зрабіў з цябе сродак зла і знішчэння, О грымучы, бязлітасны кат — вадарод! Караткевіч. // Прадмет, прыстасаванне і пад. або сукупнасць іх, неабходныя для ажыццяўлення якой‑н. дзейнасці. Сродкі сувязі. Транспартныя сродкі. □ Сацыялізм назаўсёды палажыў канец панаванню прыватнай уласнасці на сродкі вытворчасці, гэтай крыніцы расколу грамадства на варагуючыя класы. Праграма КПСС. // Лекі, медыцынскія прэпараты або медыкаменты, неабходныя для лячэння. Лячэбныя сродкі. □ [Вейс:] — Хвораму арганізму патрэбна ў першую чаргу кровапусканне.., Яно вылечвае ад усіх хвароб. Гэта выдатнейшы сродак,.. ён варты ўсёй вялікай медыцына. Лынькоў. // перан. Магчымасці, рэальныя ўмовы. Мастацкія пераклады .. — верны шлях узаемаўзбагачэння літаратур, моцны сродак умацавання ўзаемадавер’я паміж народамі. Палітыка.

3. толькі мн. (сро́дкі, ‑аў). Грошы, капітал, матэрыяльныя каштоўнасці. Сродкі існавання. Жыць не па сродках. □ Савецкая дзяржава адпускае на асвету вялікія сродкі. «Беларусь». Старшыня абяцаў: сродкаў, кажа, калгас не пашкадуе на бібліятэку. Васілевіч. Васіль надзвычай асцярожна выдаткаваў сродкі, лічачы кожную капейку. Шамякін.

•••

Агнявыя сродкі — агнястрэльная зброя, якая знаходзіцца ў распараджэнні пэўнага вайсковага падраздзялення.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)