грыва́сты, -ая, -ае (разм.).

3 вялікай грывай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грыва́сты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. грыва́сты грыва́стая грыва́стае грыва́стыя
Р. грыва́стага грыва́стай
грыва́стае
грыва́стага грыва́стых
Д. грыва́стаму грыва́стай грыва́стаму грыва́стым
В. грыва́сты (неадуш.)
грыва́стага (адуш.)
грыва́стую грыва́стае грыва́стыя (неадуш.)
грыва́стых (адуш.)
Т. грыва́стым грыва́стай
грыва́стаю
грыва́стым грыва́стымі
М. грыва́стым грыва́стай грыва́стым грыва́стых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

грыва́сты прост. грива́стый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

грыва́сты, ‑ая, ‑ае.

Разм. З вялікай грывай (у 1 знач.). Чуваць было вызвоньванне званочкаў, якімі былі абвешаны грывастыя шыі чорных коней. Пестрак. З-за дрэў пазіралі лютыя тыгры, грывастыя львы і малпы. Грамовіч. // Падобны на грыву, у форме грывы. Праз белае воблака пары прабіўся агонь і грывасты слуп чорнага дыму. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грива́стый прост. грыва́сты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распасцёрты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад распасцерці.

2. у знач. прым. Шырока разведзены ў бакі. Раптам адзін з .. [невядомых] кінуўся да яго з радасна распасцёртымі рукамі: — Васіль Іванавіч! Родненькі! Лынькоў. Нездарма распасцёртыя крыл[ы].. [альбатросаў] маюць два з палавінай метры ўшыркі. Маўр. // З раскінутымі рукамі або нагамі (часцей пра ляжачага). Даша не азвалася. Яна ляжала нерухома, шырока раскінуўшы [апухлыя] ногі. Было балюча глядзець на яе, распасцёртую, бездапаможную. Асіпенка. І канец. І.. [леў] ляжыць, горды, распасцёрты, крутабокі і грывасты. Караткевіч.

•••

З распасцёртымі абдымкамі гл. абдымкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цыба́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Высокі і тонкі, звычайна даўганогі. Мірон быў худы, цыбаты дзяцюк. Маўр. Конь быў нізкарослы, грывасты, коннік здаваўся залішне цыбаты, і ногі яго як не валачыліся па зямлі. Лупсякоў. Ззаду каля ласіхі мітусілася цыбатае ласянё. Федасеенка. / у перан. ужыв. Кошыкі і карабы к поўдню напаўняліся .. прысадзістымі лісічкамі, чырвонагаловымі цыбатымі падасінавікамі. Васілевіч. / у знач. наз. цыба́ты, ‑ага, м.; цыба́тая, ‑ай, ж. Бобрыку спачатку здалося, што цыбаты сам паляцеў старчма. Дуброўскі.

2. Доўгі і тонкі, з падоўжанай часткай ад ступні да калена (пра ногі). Празвалі .. [Шайку] некалі чапляй за цыбатыя ногі, такія спрытныя і такія лёгкія, што яна і сапраўды, як чапля, прабіралася па любой дрыгве. Лынькоў. [Міхалючок] закруціўся па хаце, як падлетак, заскакаў на сваіх цыбатых нагах. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)