Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
грыва́стыпрост. грива́стый
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
грыва́сты, ‑ая, ‑ае.
Разм. З вялікай грывай (у 1 знач.). Чуваць было вызвоньванне званочкаў, якімі былі абвешаны грывастыя шыі чорных коней.Пестрак.З-за дрэў пазіралі лютыя тыгры, грывастыя львы і малпы.Грамовіч.// Падобны на грыву, у форме грывы. Праз белае воблака пары прабіўся агонь і грывасты слуп чорнага дыму.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГРЫВА́СТЫ ВОЎК
(Chrysocyon brachyurus),
млекакормячае сям. воўчых атр. драпежных. Адзіны від роду. Жыве ў Бразіліі, усх. частцы Балівіі, Парагваі, Уругваі і Паўн.-Усх. Аргенціне ў пампасах, па ўскрайках балот, зрэдку ў лясах.
Даўж. цела каля 125 см, хваста каля 30 см, выш. ў карку каля 75 см, маса 20—23 кг. Поўсць доўгая, мяккая, жаўтавата-рыжая. Ногі доўгія, амаль чорныя. Хвост пушысты, на канцы белы. На шыі і карку грыва (адсюль назва). Нараджае 2—3 дзіцянят. Актыўны ўначы. Корміцца дробнымі пазваночнымі, птушкамі, насякомымі, пладамі і інш. Групай зрэдку нападае на свойскіх авечак. Занесены ў Чырв. кнігу МСАП.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫВА́СТЫ БАРА́Н
(Ammotragus lervia),
жвачнае парнакапытнае млекакормячае сям. пустарогіх. Адзіны від роду, 6 падвідаў. Займае прамежкавае становішча паміж казламі і баранамі. Жыве адзін або невял. групамі ў цяжкадаступных камяністых горных пустынях Паўн. Афрыкі.
Даўж. цела да 190 см, выш. ў карку да 100 см, маса да 140 кг. Самкі значна меншыя. Афарбоўка цела рыжавата-жоўтая, бруха светлае або белае. У самцоў рогі даўж. да 80 см, у самак да 40 см. На ніжняй частцы шыі, грудзях і на пярэдніх нагах валасы падоўжаныя і ўтвараюць густую грыву (адсюль назва). Нараджаюць 1—3 дзіцянят. Кормяцца травяністымі раслінамі і парасткамі кустоў. Акліматызаваны ў гарах ЗША (1950). Ахоўваецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
грива́стыйпрост.грыва́сты.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
maned
[meɪnd]
adj.
з гры́вай; грыва́сты
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
grzywiasty
грывасты, з вялікаю грываю
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
«ГРЫ́ВЫ» ў геамарфалогіі, формы рэльефу ў выглядзе вузкіх, пакатых, лінейна выцягнутых узвышэнняў рознага паходжання (эолавага, алювіяльнага, ледавіковага, водна-эразійнага, дэфляцыйнага і інш.). Часам утвараюць грывасты рэльеф. Даўж. ад некалькіх соцень метраў да дзесяткаў і соцень кіламетраў, выш. ад некалькіх да 100—160 м. У поймах рэк узнікаюць у выніку міграцыі рэчышча. «Грывамі» таксама называюць граду, парослую лесам.