грунто́ўны, -ая, -ае.

Трывалы, глыбокі.

Г. адказ.

|| наз. грунто́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грунто́ўны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. грунто́ўны грунто́ўная грунто́ўнае грунто́ўныя
Р. грунто́ўнага грунто́ўнай
грунто́ўнае
грунто́ўнага грунто́ўных
Д. грунто́ўнаму грунто́ўнай грунто́ўнаму грунто́ўным
В. грунто́ўны (неадуш.)
грунто́ўнага (адуш.)
грунто́ўную грунто́ўнае грунто́ўныя (неадуш.)
грунто́ўных (адуш.)
Т. грунто́ўным грунто́ўнай
грунто́ўнаю
грунто́ўным грунто́ўнымі
М. грунто́ўным грунто́ўнай грунто́ўным грунто́ўных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

грунто́ўны обстоя́тельный; основа́тельный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

грунто́ўны, ‑ая, ‑ае.

Трывалы, глыбокі. Грунтоўныя веды. // Які характарызуецца сур’ёзнасцю, глыбінёй, падрабязнасцю; абгрунтаваны чым‑н. Лабановіч здзівіўся, калі на цэлы рад яго запытанняў вучань даваў дакладныя і грунтоўныя адказы. Колас. Высокі мастацкі густ, добрае веданне рускай, беларускай і ўкраінскай літаратур, а таксама літаратур другіх народаў дазволілі Максіму Багдановічу пісаць тэарэтычна грунтоўныя і цікавыя.. артыкулы. Шкраба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Грунто́ўныгрунтоўны’ (БРС). Ст.-бел. кгрунтовный, грунтовный (гл. Булыка, Запазыч., 152). Укр. грунто́вний ’тс’. Запазычанне з польск. gruntowny ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

суще́ственный істо́тны, грунто́ўны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

генера́льны, -ая, -ае.

1. Галоўны, асноўны, вядучы.

Генеральная лінія развіцця.

2. Усеагульны, грунтоўны, карэнны.

Г. план перабудовы горада.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

малагрунто́ўны, ‑ая, ‑ае.

Недастаткова грунтоўны, абгрунтаваны. Малагрунтоўныя доказы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паглы́блены, -ая, -ае.

1. Грунтоўны, сур’ёзны.

П. псіхалагічны аналіз.

2. Засяроджаны на чым-н., заняты чым-н.

П. ў свае думкі.

|| наз. паглы́бленасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фундамента́льный фундамента́льны; (основательный) грунто́ўны;

фундамента́льное зда́ние фундамента́льны буды́нак;

фундамента́льное сочине́ние фундамента́льны (грунто́ўны) твор;

фундамента́льная библиоте́ка фундамента́льная бібліятэ́ка;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)