гро́м

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. гро́м грамы́
Р. гро́му грамо́ў
Д. гро́му грама́м
В. гро́м грамы́
Т. гро́мам грама́мі
М. гро́ме грама́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

гром, -у, мн. грамы́, -о́ў, м.

1. Грукат, які суправаджае маланку ў час навальніцы.

Раскаты грому.

Як г. з яснага неба (перан.: раптоўна, нечакана).

2. перан., чаго або які. Моцны гул, грукат.

Г. апладысментаў.

|| прым. грамавы́, -а́я, -о́е.

Г. удар.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гром прям., перен. гром, род. гро́му м.,

(как) гром среди́ я́сного не́ба (як) гром сяро́д я́снага не́ба;

мета́ть громы и мо́лнии дава́ць перуно́ў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гром (род. гро́му) м., в разн. знач. гром;

як з гро́му — как снег на́ голову;

як г. з я́снага не́ба — как гром среди́ я́сного не́ба;

з вялі́кага гро́му малы́ дожджпогов. гора́ родила́ мышь;

паку́ль г. не гры́мне, мужы́к не перахры́сціццапосл. пока́ гром не гря́нет, мужи́к не перекре́стится

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гром, ‑у, м.

1. Грукат і трэск, якія суправаджаюць маланку ў час навальніцы. Голасам моцы, ціха і важна Гром пракаціўся ўгары. Луг адазваўся грому працяжна, Лес адгукнуўся стары. Колас. Гром грыміць і грыміць... Б’е пярун агнявы. Чарот. З вялікага грому дажджу не бывае. Прыказка.

2. чаго або які. Моцны гул, грукат. Гром кананады. Гарматы гром. □ Узнялася магутная людская хваля, ударыла громам воплескаў. Шамякін.

•••

Як гром з яснага неба — раптоўна, зусім нечакана (здарылася што‑н., з’явіўся хто‑н. і пад.). Як гром з яснага неба было для Малышава з’яўленне упаўнаважаных ад сельскага савета. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Громгром’. Сюды ж грыме́ць. Параўн. рус. гром, греме́ть, укр. грім, гримі́ти, польск. grom, grzmieć, чэш. hrom, hřměti, ст.-слав. громъ, грьмѣти. У аснове ляжыць і.-е. гукапераймальнае *ghrem‑: *ghrom‑ (апафанічныя варыянты). Параўн., напр., грэч. χρεμίζω, χρόμος ’шум, гук’. Сюды ж і бел. граме́ць (але з іншай рэфлексацыяй ‑рь‑). Слаўскі, 1, 347, 372–373; Фасмер, 1, 455, 460.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гром / удар: пярун; грымоты (мн., разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

вуркатлі́вы раска́тистый;

в. гром — раска́тистый гром

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

грамавы́, -а́я, -о́е.

1. гл. гром.

2. Вельмі моцны, аглушальны.

Г. голас.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раска́цісты, -ая, -ае.

Гулкі, моцны, з раскатамі.

Р. гром.

|| наз. раска́цістасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)