гра́зь

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. гра́зь
Р. гразі́
Д. гразі́
В. гра́зь
Т. гра́ззю
М. гразі́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

гразь, -і́, ж.

1. Размяклая ад вады глеба.

На агародзе г.

2. Бруд, нечыстоты.

На падлозе г.

3. перан. Пра амаральнасць, нячэснасць, што-н. ганебнае, нізкае.

Змяшаць з граззю каго (разм., неадабр.) — груба аблаяць, зняважыць, зняславіць.

Не ўдарыць тварам у гразь (разм., адабр.) — паказаць сябе як найлепш.

Як гразі чаго (разм.) — вельмі многа.

Грыбоў сёлета як гразі.

|| прым. гра́зевы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Г. паток.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гразь ж.

1. в разн. знач. грязь;

непрахо́дная г. — непрола́зная грязь;

абрасці́ гра́ззю — обрасти́ гря́зью;

2. только мн., мед. гря́зи;

змяша́ць з гра́ззю — смеша́ть с гря́зью;

абліва́ць гра́ззю — облива́ть гря́зью;

вы́цягнуць з гра́зі — вы́тащить из гря́зи;

як гра́зіу́йма;

мясі́ць г. — меси́ть грязь;

утапта́ць у г. — втопта́ть в грязь;

не ўда́рыць тва́рам у г. — не уда́рить лицо́м в грязь;

зарасці́ гра́ззю — зарасти́ гря́зью;

па ву́шы ў гра́зі — по́ уши в гря́зи;

з гра́зі не выла́зіць — из гря́зи не вылеза́ть;

нае́лася жа́ба гра́зіпогов. воро́тит ры́ло;

сей у г., бу́дзеш князьпосл. сей в грязь, бу́дешь князь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гразь, ‑і, ж.

1. Вязкая, размяклая ад вады глеба. Непралазная гразь. □ Кажуць: вясной бочка вады — лыжка гразі, а ўвосень лыжка вады — бочка гразі. З нар. Брычка ехала па гразі, калёсы плюхаліся ў глыбокія калдобіны, конь ішоў размашыстай хадой, і пырскі з-пад яго ног ляцелі ва ўсе бакі. Чарнышэвіч.

2. толькі мн. (гра́зі, ‑яў). Марскі або азёрны іл, які мае лекавыя ўласцівасці. Лячыцца гразямі.

3. Разм. Бруд, нечыстоты. Лазняў болей — больш здароўя, Гразь жа нам нясе хваробу. Крапіва. У хату.. [Якіма] хоць і носа не паказвай — бруд, гразь, чарната, але знадворку хата мае зусім шляхецкі выгляд. Колас.

4. перан. Разм. Пра што‑н. ганебнае, подлае, нізкае. Ганна сэрцам тут пачула Гразь душы яго і бруд. Колас. З усходу вецер-буралом Змятае гразь на сваім шляху. Купала.

•••

Абліць граззю гл. абліць.

Выцягнуць з гразі гл. выцягнуць.

Зарасці граззю гл. зарасці.

Затаптаць у гразь гл. затаптаць.

Змяшаць з граззю гл. змяшаць.

Не ўдарыць (не упасці, не пляснуцца) тварам у гразь гл. ударыць.

Як гразі чаго — вельмі многа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гразьгразь’ (БРС, Шат., Касп.). Рус. грязь, укр. грязь, ст.-рус. грѧзь, чэш. hřez, серб.-харв. гре̑з, славен. grêz. Прасл. *gręzь суадносіцца з дзеясловамі *gręznǫti, *gręziti (бел. гра́знуць, рус. гря́знуть, чэш. hřeznouti, серб.-харв. гре̏знути і г. д.). У аснове ляжыць *gręz‑, якое параўноўваюць з літ. grīmsti ’тануць’. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 7, 125–126; Фасмер, 1, 467–468. Аблаўтны варыянт — *grǫz‑ (напр., *grǫznǫti, *grǫzъ): параўн. бел. гру́знуць, груз, рус. гру́знуть, груз, укр. гру́знути, груз (апошняе азначае ’балота’). Гл. Фасмер, там жа; Трубачоў, там жа, 151. Адносна ўкр. (resp. бел.) грязь не пераконвае Слаўскі, 1, 361–362.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гразь; балота (разм.); каша, калатуша (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

растване́ць

‘ператварыцца ў гразь, твань’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. растване́е растване́юць
Прошлы час
м. растване́ў растване́лі
ж. растване́ла
н. растване́ла
Дзеепрыслоўе
прош. час растване́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

гразі́шча, -ы, ж. (разм.).

Вялікая гразь.

Г. — не вылезці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прысо́хлы, -ая, -ае.

Які прысох, прыстаў.

Прысохлая да ботаў гразь.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расхля́біца, -ы, ж. (разм.).

Гразь, бездараж.

Восень не бывае без расхлябіцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)