го́ні, -ей.

1. Вялікая доўгая ніва.

Жнеі дажыналі г.

2. перан. Прастор, зямля (паэт.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

го́ні (род. го́ней) ед. нет, уст.

1. (отрезок полосы пашни) гон м.;

2. перен., поэт. ни́ва ж., земля́ ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

го́ні, ‑ей; адз. няма.

Вялікая, доўгая ніва. Ад відна араў хлапчына гоні, Ветрам ён усмак надыхаўся сягоння. Зарыцкі. Алена асталася дажынаць гоні ячменю. Чарнышэвіч. // Паэт. Прастор, зямля. Цябе, Беларусь, я шчасліваю бачыў, Як ты расквітнела на гонях сваіх. Броўка. Дзень добры, юная вясна! Дзень добры вам, лясы і гоні! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ганкі́, см. го́ні

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вератні́к м., обл., см. го́ні

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Су́гані ’загон поля ад разоры да разоры’ (калінк., Сл. ПЗБ), су́ганькі ’месца, дзе сыходзяцца гоні’ (Шат.). З прыст. су- і гоні (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заруне́лы, ‑ая, ‑ае.

Пакрыты рунню; зазелянелы. Мір вам, зарунелыя гоні! Мір вам, працавітыя людзі! Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дасе́ўкі, ‑севак; адз. няма.

Завяршэнне сяўбы. Спраўляць дасеўкі. □ — Сёння робім дасеўкі, таварыш камісар, — сказаў Кастусь, як быццам рапартуючы. — Апошнія гоні. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Абуго́ня ’ўчастак поля, які намячаецца ўзараць’ (Юрч.), ’узараная частка гоняў’ (Гарэц.). Гл. гоні і бугоня.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вератні́к, ‑а, м.

Абл. Гоні, загон. Разоў пяць губляў [Сымон] авечкі, Шкоды ў полі нарабіў, Здрасаваў шнуроў тры грэчкі, Вератнік аўса прыбіў! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)