Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
го́ні (род. го́ней) ед.нет, уст.
1. (отрезок полосы пашни) гон м.;
2.перен., поэт. ни́ва ж., земля́ж.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
го́ні, ‑ей; адз.няма.
Вялікая, доўгая ніва. Ад відна араў хлапчына гоні, Ветрам ён усмак надыхаўся сягоння.Зарыцкі.Алена асталася дажынаць гоні ячменю.Чарнышэвіч.//Паэт. Прастор, зямля. Цябе, Беларусь, я шчасліваю бачыў, Як ты расквітнела на гонях сваіх.Броўка.Дзень добры, юная вясна! Дзень добры вам, лясы і гоні!Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Гоні 3/556
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́НІ,
гон, старажытная нар. мера (адзінка) даўжыні. Лічыліся роўнымі адлегласці, пройдзенай запрэжаным у саху канём, або даўжыні поля, апрацаванага (узаранага ці скошанага) за адзін прыём. Мелі ўмоўнае, не заўсёды аднолькавае лікавае значэнне, залежнае ад фіз. магчымасцей чалавека і жывёлы. Раўняліся прыблізна 80—100 м і болей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
го́німн.
1. (вялікая ніва) Ácker m -s, Äcker, bestélltes Feld;
2. (абшар) Wéite f -, -n, únbegrenzte Fläche
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
го́ні
1. Вузкая і доўгая паласа раллі (БРС). Тое ж гоня (Тал.Мядзв.), гані́ (Рэч.).
2. Частка палетка, якая апрацоўваецца асобна ад іншых (Зах. Бел.Др.-Падб.). Тое ж ато́рка (Стол.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
«Родныя гоні» (час.) 6/395; 9/147—148
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
«РО́ДНЫЯ ГО́НІ»,
грамадска-культурны і літ.-мастацкі ілюстраваны часопіс дэмакр. кірунку ў Зах. Беларусі. Выдаваўся з сак. да кастр. 1927 у Вільні на бел. мове. Маст. афармленне Я.Горыда. У ім друкаваліся вершы і паэмы М.Багдановіча, М.Васілька, Н.Арсенневай, П.Пестрака (Звястун), В.Вальтара, Ф.Грышкевіча, апавяданні Палачанкі, В.Грывіча (У.Грыневіча), пераклады з У.Сыракомлі, А.Дадэ; літаратуразнаўчыя працы А.Луцкевіча, У.Самойлы, І.Дварчаніна пра творчасць В.Дуніна-Марцінкевіча, М.Багдановіча, Ядвігіна Ш., новыя звесткі пра жыццё Ф.Скарыны. Пра бел.нар. эстэтыку пісаў Р.Зямкевіч (Р.Суніца), пра зямельныя адносіны на Беларусі ў канцы 19 ст. — А.Зянюк. З нарысамі на пед. тэмы выступаў С.Паўловіч. Пра навучанне беларусаў і літоўцаў ва ун-тах сярэдневяковай Германіі пісаў Д.Масальскі. Часопіс друкаваў бел.нар. песні ў нотным запісе В.Багдановіча, Т.Трызны, А.Стаповіча, матэрыялы з гісторыі асветы, артыкулы пра выдатных вучоных свету. У асобным раздзеле асвятляў працу гурткоў Т-вабел. школы. Выйшла 6 нумароў.