гнілава́ты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гнілава́ты гнілава́тая гнілава́тае гнілава́тыя
Р. гнілава́тага гнілава́тай
гнілава́тае
гнілава́тага гнілава́тых
Д. гнілава́таму гнілава́тай гнілава́таму гнілава́тым
В. гнілава́ты (неадуш.)
гнілава́тага (адуш.)
гнілава́тую гнілава́тае гнілава́тыя (неадуш.)
гнілава́тых (адуш.)
Т. гнілава́тым гнілава́тай
гнілава́таю
гнілава́тым гнілава́тымі
М. гнілава́тым гнілава́тай гнілава́тым гнілава́тых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гнілава́ты гнилова́тый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гнілава́ты, ‑ая, ‑ае.

Трохі гнілы; з гніллю. Гнілаваты яблык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гнилова́тый гнілава́ты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

полугнило́й гнілава́ты; падгні́лы, ама́ль гнілы́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гнильца́ прост., уменьш., унич. гніль, род. гні́лі ж., гнілі́зна, -ны ж.;

с гнильцо́й разг. гнілава́ты;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Размо́згнуць ’разварыцца; разамлець’ (слонім., Нар. словатв.), рус. мо́згнуть ’гніць, псавацца, пакрывацца цвіллю’, мо́зглый ’гнілы’, (про)мо́зглая погода ’сырое, мокрае надвор’е’. Чарных (1, 538) звязвае з мзга < *мъзга < прасл. *mъsga з суф. ‑g‑a, сюды ж таксама стараж.-рус. мꙋзгъ ’ціна’. Узводзяць да і.-е. кораня *meu‑(:*mou‑):*mŭ ’сыры’, ’мокры’, ’брудны’, ’гнілаваты’ з пашыральнікам ‑s‑ (Покарны, 741–742). Іншыя версіі гл.: ЭССЯ, 18, 223–225 (*mězga), 21, 96–97 (*mozgъ). Гл. таксама мазглявы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

смыле́ць, ‑ліць; незак.

1. Балець, пячы (ад апёкаў, раздражнення скуры, ран і пад.). Смылелі папечаныя пальцы, пахла дымам вопратка, аж блажыла; і глыбока-глыбока ныла ў сярэдзіне. Пташнікаў. Стаміўся я. Не слухаюцца ногі. Смыляць, гараць, нібы яны ў агні... Бялевіч. Дубянеюць ногі, смыляць паабдзіраныя аб калючы снег рукі. Грахоўскі.

2. перан. Трывожыць, мучыць (пра душэўны боль). [Ганна:] — Я не крыўдую на цябе, але сэрцу балюча. Смыліць яно, штодня смыліць. Лынькоў. [Гаварушка:] — Ужо і ў мяне душа пачынае смылець. Лобан.

3. Гарэць без полымя, слаба гарэць; тлець. Цьмяна смылеў на камінку гнілаваты корч. Пянкрат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тру́хлы ‘гнілы, сатлелы; слабы на здароўе’ (Нас.), ‘гнілы і парахнявы’ (Шат., Байк. і Некр., Растарг.), ‘спарахнелы’ (паст., даўг., пін., Сл. ПЗБ), ‘друзлы’ (Варл.), сюды ж трухле́ць ‘гніць, парахнець, разбурацца’ (Нас., Гарэц., Некр. і Байк.), ст.-бел. трухлети ‘слабець, трухлець’ (XVII ст., ГСБМ); другасныя ўтварэнні трухлё ‘парахня’ (карэліц., Сл. ПЗБ), ‘гнілое дрэва’ (дзятл., Жыв. сл.), трухля́ ‘парахно’ (Мат. Гом.), трухля́выгнілаваты’ (Шат., Гарэц.), ‘наздраваты; дуплаваты’ (Сл. ПЗБ), ‘трупехлы, спарахнелы’ (Некр. і Байк., Ян., Сцяшк.), ‘ператочаны чарвякамі’ (шальч., брасл., Сл. ПЗБ), ‘лядашчы’ (Ян.), ‘які ператварыўся ў парахно ад гнілі і часу’, ‘які аджыў свой век’ (ТСБМ), ‘слабы, нездаровы’ (Нас., Байк. і Некр., Юрч. Вытв.), трухля́к ‘тс’ (Нас., Байк. і Некр.), трухля́вець ‘разбурацца ад часу, ператварацца ў пацяруху’ (ТСБМ, Байк. і Некр.), трухло́ ‘старызна, гніль’ (Сцяшк. Сл.), ‘аматар паспаць’ (полац., Нар. лекс.), трухлі́на ‘непрыдатныя для будаўніцтва матэрыялы’ (Растарг.), ‘пацяруха’ (ТСБМ), ‘парахня’ (Юрч. Вытв.), ‘гніляк’ (ТС), тру́хля ‘спарахнелы, струхлелы будынак’ (ТСБМ), ‘пацяруха’ (ТСБМ), ‘састарэлы, бездапаможны чалавек’, трухля́ціна ‘тое, што разбурана трухленнем’ (Байк. і Некр.), трухласць ‘парахня’ (Нар. Гом.), трухне́ць ‘доўга спаць’ (полац., Нар. лекс.), трухні́ву, трухня́ву ‘крохкі, нямоцны’ (ТС), трухле́й ‘хваравіты чалавек’ (Скарбы). Укр. тру́хлий, трухля́вий ‘трухлявы’, трухліти, трухля́вити ‘станавіцца трухлявым’, рус. тру́хлый, трухля́вый ‘тс’, стараж.-рус. трухъ ‘прэлы, трупехлы’, польск. truchleć ’гніць, тлець’, ‘сохнуць’, truchło ‘прах, рэшткі’ славін. strëǔi ‘крохкі, спарахнелы’, чэш. trouch ‘лясная глеба’, славац. trúchly ‘спарахнелы’, серб. тру̏хао, тру̏о ‘гнілы’, харв. trȕo, trȕhli, trȕli ‘гнілы, друзлы’, славен. trúhəl ‘тс’, старое балг. тру́хъл ‘тс’, макед. дыял. трул, трлав ‘тс’. Прасл. *truxlъ ‘гнілы’, ідэнтычнае лат. tràusls ‘гнілы, крохкі, ломкі’ і інш. (Фасмер, 4, 111; Глухак, 641; ЕСУМ, 5, 661). Да труха́1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)