глушы́цель

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. глушы́цель глушы́целі
Р. глушы́целя глушы́целяў
Д. глушы́целю глушы́целям
В. глушы́цель глушы́целі
Т. глушы́целем глушы́целямі
М. глушы́целі глушы́целях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

глушы́цель, -я, мн. -і, -яў, м.

1. Прыстасаванне для змяншэння сілы гуку рухавіка, механізма і пад.

2. перан. Той, хто глушыць (у 3 знач.), падаўляе што-н.

Г. крытыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

глушы́цель м., прям., перен. глуши́тель

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

глушы́цель, ‑я, м.

1. Прыстасаванне для аслаблення сілы гуку або шуму ад работы рухавіка, механізма і пад. Бурмакоў ўключыў глушыцель, але і прыглушанае выццё, здавалася, урывалася ва ўсе куткі карабля, ледзь не даводзячы людзей да вар’яцтва. Шыцік.

2. Прыстасаванне ў мнагаструнных музычных інструментах для спынення хістання струн; дэмпфер.

3. перан. Той, хто заглушае якія‑н. імкненні або ініцыятыву. Глушыцель крытыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

глуши́тель прям., перен. глушы́цель, -ля м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)