глуха́я

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз. мн.
ж. -
Н. глуха́я глухі́я
Р. глухо́й глухі́х
Д. глухо́й глухі́м
В. глуху́ю глухі́х (адуш.)
Т. глухо́й
глухо́ю
глухі́мі
М. глухо́й глухі́х

Крыніцы: krapivabr2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

глухі́

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз. мн.
м. -
Н. глухі́ глухі́я
Р. глухо́га глухі́х
Д. глухо́му глухі́м
В. глухо́га (адуш.) глухі́х (адуш.)
Т. глухі́м глухі́мі
М. глухі́м глухі́х

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

глухі́

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. глухі́ глуха́я глухо́е глухі́я
Р. глухо́га глухо́й
глухо́е
глухо́га глухі́х
Д. глухо́му глухо́й глухо́му глухі́м
В. глухі́ (неадуш.)
глухо́га (адуш.)
глуху́ю глухо́е глухі́я (неадуш.)
глухі́х (адуш.)
Т. глухі́м глухо́й
глухо́ю
глухі́м глухі́мі
М. глухі́м глухо́й глухі́м глухі́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Па́жа ’паша’ (Янк. 1, Сл. ПЗБ). З паша ў выніку дыялектнага інтэрвакальнага азванчэння глухіх зычных.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ваўчы́ны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і воўчы. Аб каменне спатыкаўся конь, таропка прабіраючыся па кустах, па глухіх ваўчыных сцежках. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́сека, ‑і, ДМ ‑сецы, ж.

Месца, дзе высеклі лес. На высеках, глухіх палянах, у бары, на чарналессі — усюды густы мядовы пах. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ґарда́вы ’картавы’ (Жд. 1). Слова узнікла азванчэннем глухіх (к > ґ, т > д) пад уплывам санорнага р з карта́вы ’тс’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

япру́к, ‑а, м.

Разм. Кабан. Япрук заможны, лапавухі. Спацыраваў паміж платамі І смешна ўскідваў кумпякамі. Колас. Дзікі япрук рые зямлю ў глухіх закутках. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

глухі́, -а́я, -о́е.

1. Пазбаўлены слыху.

Г. чалавек.

Падручнікі для глухіх (наз.).

2. перан., да чаго. Неспагадлівы, раўнадушны.

Г. да чужых патрэб.

3. Прыглушаны, невыразны.

Г. трэск.

Піяніна гучыць глуха (прысл.).

4. Густы, цёмны, непралазны.

Г. лес.

5. Ціхі, пустынны.

Г. завулак.

6. перан. Позні.

Глухая восень.

Глухая поўнач.

7. Без адтулін, суцэльны.

Глухая сцяна.

Глухі зычны — зычны гук, які вымаўляецца без удзелу голасу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

біцю́г, ‑а, м.

Рабочы конь — цяжкавоз буйной пароды. [На вуліцы] .. іншы раз нават цокаюць па бруку падковамі вялізныя.. біцюгі, якія развозяць паклажу па раскіданых у глухіх завулках крамках і ларках. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)