глу́ха

прыслоўе, утворана ад прыметніка

станоўч. выш. найвыш.
глу́ха глушэ́й -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

глу́ха нареч., в разн. знач. глу́хо;

гром г. груко́ча — гром глу́хо грохо́чет;

г. ў ле́се — глу́хо в лесу́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

глу́ха,

1. Прысл. да глухі (у 2, 3 знач.).

2. безас. у знач. вык. Ціха, бясшумна. Глуха ў полі. Нішто не хвалюе. А. Александровіч.

3. прысл. Шчыльна, наглуха. З нізкага берага дно акіяна вачам не даступна, — Глуха ўкрыла яго сіняя цемень вады. Багдановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вуркатлі́вы, -ая, -ае.

1. Які раскаціста гучыць, глуха грукоча.

В. гром.

2. Бурклівы.

Вуркатлівая старая.

|| наз. вуркатлі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

глу́хо нареч., безл., в знач. сказ. глу́ха;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вурката́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ко́ча; незак. (разм.).

Утвараць аднастайныя пералівістыя гукі, глуха грукатаць.

Вуркатаў гром.

Машыны вуркочуць.

|| наз. вурката́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гу́паць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Глуха стукаць, удараць.

Гупаў адзінюткі цапок.

|| аднакр. гу́пнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. гу́пат, -у, М -паце, м. і гу́панне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адгу́паць

глуха адстукаць’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адгу́паю адгу́паем
2-я ас. адгу́паеш адгу́паеце
3-я ас. адгу́пае адгу́паюць
Прошлы час
м. адгу́паў адгу́палі
ж. адгу́пала
н. адгу́пала
Загадны лад
2-я ас. адгу́пай адгу́пайце
Дзеепрыслоўе
прош. час адгу́паўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

гу́пкаць

глуха стукаць у што-небудзь’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. гу́пкаю гу́пкаем
2-я ас. гу́пкаеш гу́пкаеце
3-я ас. гу́пкае гу́пкаюць
Прошлы час
м. гу́пкаў гу́пкалі
ж. гу́пкала
н. гу́пкала
Загадны лад
2-я ас. гу́пкай гу́пкайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час гу́пкаючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ву́хнуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак.

1. Усклікнуць «вух».

Вухнуўшы, ударыў ломам па лёдзе.

Вухнула сава.

2. Тое, што і бухнуць¹ (у 1 знач.).

Глуха вухнуў гром.

|| незак. ву́хкаць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. ву́хканне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)