глазу́ра, -ы, ж.

1. Шклопадобны сплаў, якім пакрываюць гліняную, фаянсавую і пад. пасуду.

2. Густы цукровы сіроп, у якім вараць садавіну і якім пакрываюць мучныя вырабы.

|| прым. глазу́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

глазу́ра ж.

1. кул. глазу́рь;

2. см. палі́ва

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

глазу́ра, ‑ы, ж.

1. Шклопадобны сплаў, якім пакрываюць керамічныя вырабы; паліва.

2. Густы цукровы сіроп, у якім вараць садавіну і якім пакрываюць мучныя вырабы, а таксама застылы слой такога сіропу.

[Ням. Glasur.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Глазу́раглазура’ (БРС), ’паліва’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. глазу́рь ’тс’ (на пачатку XIX ст. таксама глазу́ра; гл. Шанскі, 1, Г, 90). Бел. глазу́ра і рус. форма глазу́ра запазычаны з польск. glazura ’тс’ (параўн. Фасмер, 1, 410; Шанскі, 1, Г, 90), якое паходзіць з ням. Glasur. Бел. дыял. глазу́р ’сінька’, відаць, адлюстроўвае рус. форму глазу́рь. Сл. паўн.-зах. лічыць слова глазу́ра запазычаннем з рус.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Глазу́р ’сінька’ (Шатал.). Гл. глазу́ра.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

глазу́рь

1. (для посуды) палі́ва, -вы ж.;

2. кул. глазу́ра, -ры ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ва́пна ’рэчыва белага колеру, якое здабываецца з вапняку’ (БРС, КЭС, Гарэц., Грыг., Мядзв., Яруш.). Рус. вапно, укр. вапно, польск. wapno ’тс’, в.-луж. wapno, н.-луж. wapno, чэш. vápno, славац. vápno, серб.-харв. ва́пно ’тс’. Да вап, вапа ’вапна’ з суфіксам ‑ьna. Роднасныя формы: ст.-прус. woapis ’фарба’, лат. vāpeглазура’ (Фасмер, 1, 272; Праабражэнскі, 1, 64–65; Рудніцкі, 1, 311; Скок, 3, 565; Брукнер, 601). Мядзведскі лічыў бел. вапна запазычаннем з польск.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

эма́ль, ‑і, ж.

1. Непразрыстая шклопадобная маса для пакрыцця металічных прадметаў з мэтай захавання іх ад акіслення, а таксама глазура для пакрыцця мастацкіх вырабаў. У невялічкім.. [пакоі] з мяккай мэбляю і сінімі сценамі, упрыгожанымі медальёнамі з эмалі і ідылічнымі гравюрамі з народнага побыту, было поўна людзей. Караткевіч. // Паверхня з такога рэчыва ці слой яго на чым‑н. Цяпер палавіна вучняў нашай школы носіць гэтыя значкі з чырвоным крыжам на белай эмалі. Жычка. // перан. Пра гладкую бліскучую паверхню, якая нагадвае такую масу. У шырокім марскім прасторы белымі чайкамі плавалі яхты. Сярод ярка-зялёных далін былі відаць белыя будынкі сядзіб і санаторыяў; кудлатыя, як авечкі, хмаркі беглі па ўступах гор. Усё нібы ззяла золатам, зялёнай, блакітнай і белай эмаллю. Рамановіч.

2. Мастацкі выраб, пакрыты такой масай. Калекцыі эмалей.

3. Цвёрдае бліскучае рэчыва, якое пакрывае знешнюю частку зубоў.

4. Разм. Эмалевая фарба.

[Фр. émail.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)