Глазу́ра ’глазура’ (БРС), ’паліва’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. глазу́рь ’тс’ (на пачатку XIX ст. таксама глазу́ра; гл. Шанскі, 1, Г, 90). Бел. глазу́ра і рус. форма глазу́ра запазычаны з польск. glazura ’тс’ (параўн. Фасмер, 1, 410; Шанскі, 1, Г, 90), якое паходзіць з ням. Glasur. Бел. дыял. глазу́р ’сінька’, відаць, адлюстроўвае рус. форму глазу́рь. Сл. паўн.-зах. лічыць слова глазу́ра запазычаннем з рус.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)