гла́дзь

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. гла́дзь
Р. гла́дзі
Д. гла́дзі
В. гла́дзь
Т. гла́ддзю
М. гла́дзі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гладзь², -і, ж.

Спосаб вышывання шырокімі шчыльнымі шыўкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гладзь¹, -і, ж.

Роўная паверхня чаго-н.

Г. мора.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гладзь I ж. (ровная, гладкая поверхность) гладь;

марска́я г. — морска́я гладь

гладзь II ж. (род вышивки) гладь;

вышыва́ць гла́ддзю — вышива́ть гла́дью

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гладзь 1, ‑і, ж.

Роўная гладкая паверхня чаго‑н. Гідраплан застаўся адзін, лёгкі і белакрылы на сіняй гладзі бухты. Самуйлёнак. Скрозь лапкі хвоек і галінкі Сінела неба гладзь. Колас.

гладзь 2, ‑і, ж.

Спосаб вышывання шырокімі шчыльнымі шыўкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ро́ўнядзь, -і, ж.

Роўнае месца, раўніна; роўная паверхня чаго-н., гладзь.

Снежная р. палёў.

Люстраная р. азёр.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гла́дзіць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. гла́джу гла́дзім
2-я ас. гла́дзіш гла́дзіце
3-я ас. гла́дзіць гла́дзяць
Прошлы час
м. гла́дзіў гла́дзілі
ж. гла́дзіла
н. гла́дзіла
Загадны лад
2-я ас. гла́дзь гла́дзьце
Дзеепрыслоўе
цяп. час гла́дзячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гладь

1. гладзь, род. гла́дзі ж., ро́ўнядзь, -дзі ж.;

2. (род вышивки) гладзь, род. гла́дзі ж.;

тишь да гладь цішыня́ ды супако́й.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паўкру́жжа, ‑а, н.

Тое, што і паўкруг (у 2 знач.). Гладзь — ні астраўка — Да самага паўкружжа гарызонта. Пысін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гла́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; гладзь; -джаны; незак.

1. каго-што. Лёгка, ласкава праводзіць рукой па чым-н.

Г. па галоўцы (таксама перан.: патураць каму-н.). Г. супраць шэрсці (таксама перан.: гаварыць ці рабіць каму-н. наперакор).

2. Тое, што і прасаваць¹.

|| зак. пагла́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны.

|| наз. гла́джанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)