ге́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Адразная асобна скроеная частка блузкі, сукенкі і пад., да якой на вышыні грудзей прышываецца астатняя частка і рукавы; какетка².

Сукенка на гестцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ге́стка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ге́стка ге́сткі
Р. ге́сткі ге́стак
Д. ге́стцы ге́сткам
В. ге́стку ге́сткі
Т. ге́сткай
ге́сткаю
ге́сткамі
М. ге́стцы ге́стках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ге́стка ж., порт. коке́тка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ге́стка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

Верхняя асобна скроеная частка плацця, блузкі, да якой на вышыні грудзей прышываецца астатняя частка і рукавы; какетка (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ге́стка ’какетка’ (БРС), ’верхняя частка адзення’ (Касп.), ’жаночая кофтачка’ (Шат.), ґе́сткагестка’ (Сцяшк.), ’какетка, кофта’ (Сл. паўн.-зах.), ге́ста ’сукенка’ (Бяльк.). Паходжанне слова не вельмі яснае. Сл. паўн.-зах. лічыць запазычаннем з ням. Gäschen ’прарэх’, Geschke ’камізэлька’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

каке́тка², -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Тое, што і гестка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каке́тка

гестка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. каке́тка каке́ткі
Р. каке́ткі каке́так
Д. каке́тцы каке́ткам
В. каке́тку каке́ткі
Т. каке́ткай
каке́ткаю
каке́ткамі
М. каке́тцы каке́тках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Ка́рчыкгестка’ (Нар. сл.). Няяснага паходжання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

каке́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Жанчына, якая сваімі паводзінамі, манерамі, туалетамі імкнецца падабацца мужчынам, звярнуць іх увагу. Дачка пані Міхаліны, какетка Яня, прымусіла каля сябе бегаць, можа, з пяць афіцэраў. Карпюк.

2. Тое, што і гестка.

[Фр. coquette.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Та́лік, та́лькагестка, какетка’ (Лекс. Бел. Палесся), то́лька ’жаночая вопратка кароткага памеру з самаробнага сукна’ (Ян.). Параўн. польск. дыял. talik ’невялікі кавалак поля, адрэзаны папярок вузкага загону’, tal ’тс’ (Варш. сл.), што, магчыма, ад ням. Theil ’частка’, параўн. Брукнер, 564. Аднак, верагодней за ўсё, звязана з талія1 (гл.) з семантыкай ’адрэзаная частка’, параўн. іншую назву перарэ́згестка’ (Лекс. Бел. Палесся).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)