Гео́рг

назоўнік, уласны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. Гео́рг Гео́ргі
Р. Гео́рга Гео́ргаў
Д. Гео́ргу Гео́ргам
В. Гео́рга Гео́ргаў
Т. Гео́ргам Гео́ргамі
М. Гео́ргу Гео́ргах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Во́тмут, вотмуць ’вір на рацэ; глыбокае месца ў рацэ ці возеры’ (Яшк., слаўг., цэнтр. і ўсх. Палессе). Польск. odmęt ’тс’, палаб. тапонім Votmąt. Аднакаранёвае і вомут (гл.) (Талстой, Георг., 214); з ot‑ і ‑męt.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пажа́рыска, пажарыско, пажирынско ’пажарышча’ (Сл. ПЗБ), пожаріско ’тс’ (Талстой, Георг, терм., 198, палес.). Дэрыват ад пажар, пажарны з суф. ‑isko; дадзеная словаўтв. мадэль прымыкае да зах.-слав. утварэнняў лакальных назваў на ‑isko (параўн. пажарышча).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пажа́рышча ’месца, дзе быў пажар; тое, што засталося пасля пажару’. Рус., укр. пожа́рище, серб.-харв. по̏жа̄риште, славен. požárišče, балг. пожа́риште ’тс’. Дэрыват ад пажар з суф. ‑iště; старажытная ўсх.-паўдн. словаўваральная мадэль лакальных назваў. Сюды ж дыял. ’поле на месцы выгаралага лесу’ (Выг. дыс.), а таксама палес. пожа́рішʼчʼе, пуже́рішчʼе ’выгаралы кавалак лесу’ (Талстой, Георг. терм., 198).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́жар ’месца, дзе калісьці выгарала балота, трава, лес; яма з вадой на месцы выгаралага торфу’ (Маш., Сержп., 1, Некр., Талстой, Георг., 197); ’багністае балота’ (ДАБМ, 993); ’малая яма, запоўненая вадой’ (Талстой, Геогр., 197); выжа́ры ’балота’ (Сцяшк.), вы́жары ’балота, на якім выгараў, торф’ (Шатал.). Укр. палес. ви́жар ’невялікая лагчынка’ (Марусенка, Полесье, 220), польск. wyżar ’выгараўшае месца на балоцістай ці тарфяністай глебе, дзе ў вільготную пагоду збіраецца вада’ (Нітшэ, 209). Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад вы́жарыць: Але арэал распаўсюджання і незвычайная для ўсходнеславянскіх моў семантыка дзеяслова наводзяць на думку аб магчымасці калькіравання літ. išdaga ’выгар, выжар’ (< dagà ’гарачыня, спёка’) (Чэкман, вусн. паведамл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)