Пажа́рыска, пажарыско, пажирынско ’пажарышча’ (Сл. ПЗБ), пожаріско ’тс’ (Талстой, Георг, терм., 198, палес.). Дэрыват ад пажар, пажарны з суф. ‑isko; дадзеная словаўтв. мадэль прымыкае да зах.-слав. утварэнняў лакальных назваў на ‑isko (параўн. пажарышча).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)