гемаро́й

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. гемаро́й
Р. гемаро́ю
Д. гемаро́ю
В. гемаро́й
Т. гемаро́ем
М. гемаро́і

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гемаро́й, -ю, м.

Хвароба, звязаная з застоем крыві ў ніжняй частцы прамой кішкі і расшырэннем вен у выглядзе вузлоў, якія часта выклікаюць крывацёк.

|| прым. гемараіда́льны, -ая, -ае і гемаро́йны, -ая, -ае.

Гемараідальныя шышкі.

Гемаройная кроў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гемаро́й, -ро́ю м., мед. геморро́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гемаро́й, ‑ю, м.

Хвароба застою крыві ў прамой кішцы, якая суправаджаецца расшырэннем вен і крывацёкам.

[Ад грэч. haimorros — крывацёк.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

геморро́й мед. гемаро́й, -ро́ю м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

почечу́й уст. гемаро́й, -ро́ю м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лястыргемарой’ (паўн.-зах., КЭС). З ням. Laster ’загана, недахоп’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

насе́дзець, -джу, -дзіш, -дзіць і насядзе́ць, -сяджу́, -сядзі́ш, -сядзі́ць; -сядзі́м, -седзіце́, -сядзя́ць; -се́джаны; зак., што.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра птушак: сагрэць яйкі цяплом свайго цела, выседжваючы птушанят.

2. Нажыць якую-н. хваробу ў выніку працяглага сядзення (разм.).

Н. гемарой.

|| незак. насе́джваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насе́дзець, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць і насядзе́ць, ‑сяджу, ‑сядзіш, ‑сядзіць; ‑сядзім, ‑седзіце; зак., што.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сагрэць яйкі цяплом свайго цела, выседжваючы птушанят (пра птушак).

2. Разм. Нажыць якую‑н. хваробу ў выніку працяглага сядзення. Наседзець гемарой.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насе́дзець сов., в разн. знач. насиде́ть;

квахту́ха ~дзела я́йцы — насе́дка насиде́ла я́йца;

н. гемаро́йразг. насиде́ть геморро́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)