гво́зд

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. гво́зд гвазды́
Р. гвазда́ гваздо́ў
Д. гвазду́ гвазда́м
В. гво́зд гвазды́
Т. гваздо́м гвазда́мі
М. гваздзе́ гвазда́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гвозд, гвазда́, М -дзе́, мн. гвазды́, гваздо́ў, м.

Металічны або драўляны завостраны шпень для забівання ў што-н., для змацавання чаго-н. з чым-н.

Прыбіць дошку гваздамі.

|| прым. гваздавы́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гвозд (род. гвазда́) м. деревя́нный и́ли желе́зный гвоздь; сте́ржень;

г. сезо́на — гвоздь сезо́на

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гвозд, гвазда, М ‑дзе, м.

Разм. Металічны або драўляны завостраны шпень для забівання ў што‑н., змацавання чаго‑н. з чым‑н. Павесіць шапку на гвозд. □ Над тапчаном сагнуліся Сцёпка і Раман — гоняць гвазды, цягаюць дратву. Чорны. Ёмкая перакладзіна, прыбітая гваздамі ўпоперак дзвярэй, вартуе.. хатку над балотцам. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гвозд1 ’цвік’ (БРС, Нас., Бяльк., Сл. паўн.-зах.). Рус. гвоздь, укр. гвоздь, гвіздь, в.-луж. hózdź, польск. gwóźdź, ст.-слав. гвоздь і г. д. Прасл. *gvozdъ, gvozdь ’тс’. Паводле Трубачова, Эт. сл., 7, 185–186 (там і агляд літ-ры), значэнні ’гвозд’ і ’лес’ (параўн. гвозд2) звязаны; праформай з’яўляецца і.-е. *guos‑d‑ (параўн. ням. Quast, Quaste, с.-в.-ням. quast(e) ’кісць, пучок, мяцёлка, венік’).

Гвозд2. Палес. слова (’сухая ўзвышаная мясціна сярод балот, прастора, пакрытая густым лесам’), якое мае сувязі ў зах.-слав. і паўд.-слав. мовах. Аб магчымасці яго існавання гл. Талстой, Геогр., 61–62 і наст. Гл. яшчэ Трубачоў, Эт. сл., 7, 185–186; Мартынаў, Этимология 1968, 14 і наст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гваздавы́ гл. гвозд.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

на́гель, ‑я, м.

Спец. Вялікі металічны або драўляны гвозд, які выкарыстоўваецца для мацавання драўляных канструкцый.

[Ням. Nagel — цвік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гваздо́к, -дка́ м., уменьш.-ласк. (к гвозд) гво́здик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

На́гель (nágel) ’драўляны гвозд (для замацавання плытоў)’ (зах.-палес., Кольб.). Запазычана з ням. Nagel праз польск. nagiel ’драўляны гвозд для збівання плытоў паміж сабой’ (Варш. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тэ́бель ‘свердзел’ (ТСБМ, Мядзв., Янк., Жд. 3, Касп., Арх. Вяр., ТС), тэ́быль ‘тс’ (драг., Жыв. сл.), ты́бель ‘тс’ (Пятк. 1), тэ́бяль ‘драўляны шып’, ‘свердзел’ (Сцяшк., Скарбы), ту́бель, ты́бель, тэ́баль, тэ́бэль, тэ́бяль (Сл. ПЗБ), тэ́бель, тэ́бел, тэ́бол ‘свердзел’, ‘драўляны гвозд, шпунт’ (ТС). Праз польскую мову, дзе tybel ‘драўляны гвозд, якім злучаюць часткі драўляных вырабаў’, рэдка ‘свердзел’, што, у сваю чаргу, з с.-в.-ням. tübelгвозд, калок’, якое выводзіцца са ст.-в.-ням. *(gi)tubili ‘выразка; стык; тое, што ўбілі’, ўрэшце ўзыходзіць да і.-е. *dheu̯bh‑, dhubh‑ ‘біць, дзяўбці; драўляны гвозд, клін’ (Köbler, Wörterbuch des althochdeutschen Sprachschatzen, Paderborn, 1993, 1098). Таго ж паходжання дзю́бель ‘прабойнік, клін, устаўка ў адтуліну’, што выводзіцца з н.-в.-ням. Dübelгвозд, клін’, відаць, непасрэдна з нямецкай прафесійнай лексікі, магчыма, набліжанае да дзюба, дзюбаць. Гл. таксама ЕСУМ, 5, 564; Вінцэнц. Сюды ж дзеяслоў тэблёваць ‘рабіць тэблем дзірку ў дрэве, свідраваць’ (ТС) і фанетычныя варыянты тэблёва́ты ‘тс’ (Сл. Брэс.), тэблява́ць ‘тс’ (Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)