Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
гвозд, гвазда́, М -дзе́, мн. гвазды́, гваздо́ў, м.
Металічны або драўляны завостраны шпень для забівання ў што-н., для змацавання чаго-н. з чым-н.
Прыбіць дошку гваздамі.
|| прым.гваздавы́, -а́я, -о́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
гвозд (род. гвазда́) м. деревя́нный и́ли желе́зный гвоздь; сте́ржень;
◊ г. сезо́на — гвоздь сезо́на
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
гвозд, гвазда, М ‑дзе, м.
Разм. Металічны або драўляны завостраны шпень для забівання ў што‑н., змацавання чаго‑н. з чым‑н. Павесіць шапку на гвозд. □ Над тапчаном сагнуліся Сцёпка і Раман — гоняць гвазды, цягаюць дратву.Чорны.Ёмкая перакладзіна, прыбітая гваздамі ўпоперак дзвярэй, вартуе.. хатку над балотцам.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гво́здм.разм. Nagel m -s, Nägel;
◊
гво́зд сезо́на Zúgstück der Saison [zɛ´zɔ̃:]
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Гвозд1 ’цвік’ (БРС, Нас., Бяльк., Сл. паўн.-зах.). Рус.гвоздь, укр.гвоздь, гвіздь, в.-луж.hózdź, польск.gwóźdź, ст.-слав. гвоздь і г. д. Прасл.*gvozdъ, gvozdь ’тс’. Паводле Трубачова, Эт. сл., 7, 185–186 (там і агляд літ-ры), значэнні ’гвозд’ і ’лес’ (параўн. гвозд2) звязаны; праформай з’яўляецца і.-е.*guos‑d‑ (параўн. ням.Quast, Quaste, с.-в.-ням.quast(e) ’кісць, пучок, мяцёлка, венік’).
Гвозд2. Палес. слова (’сухая ўзвышаная мясціна сярод балот, прастора, пакрытая густым лесам’), якое мае сувязі ў зах.-слав. і паўд.-слав. мовах. Аб магчымасці яго існавання гл. Талстой, Геогр., 61–62 і наст. Гл. яшчэ Трубачоў, Эт. сл., 7, 185–186; Мартынаў, Этимология 1968, 14 і наст.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гвозд Л. 1/270
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
гваздавы́гл.гвозд.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
на́гель, ‑я, м.
Спец. Вялікі металічны або драўляны гвозд, які выкарыстоўваецца для мацавання драўляных канструкцый.
[Ням. Nagel — цвік.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)