гаць, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

1. Насціл з бярвення, галля, ламачча для праезду цераз балота ці гразкае месца.

2. Запруда для павышэння ўзроўню вады ў рацэ.

|| прым. га́цевы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гаць (род. га́ці) ж.

1. гать;

2. запру́да, плоти́на;

хоць г. гаці́ — хоть пруд пруди́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гаць, ‑і, ж.

1. Насціл з бярвення, галля, ламачча для праезду цераз балота ці гразкае месца. Падводная гаць з жэрдак і палак спружыніць пад нагамі. В. Вольскі.

2. Плаціна, якую ставяць, каб павысіць узровень вады ў рацэ; запруда. Расшумелася паводка, І прарвала рэчка гаць. Астрэйка. Яны ўдваіх, сынок і маці, З двара ідуць у бок ракі На зыбкі мосцік міма гаці, Дзе разрасліся хмызнякі. Колас.

•••

Хоць гаць гаці каго-чаго гл. гаціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гацьгаць, грэбля’ (БРС, Нас., Шат., Бяльк., Сцяшк., Яшкін), ’твань; плаціна’ (Касп.). Вытворныя: га́тка (Нас., Сцяшк.), га́тчына (Нас.). Параўн. рус. гать, укр. гать, польск. gać, чэш. hať, серб.-харв. га̑т, гата і г. д. Прасл. *gatъ, *gatь. Агляд матэрыялу ў Трубачова, Эт. сл., 6, 108–109. Вытворнае (*g​ā‑t‑ ’праход і да т. п.’) да і.-е. *g​ā‑ ’ісці, праходзіць’; параўн. ст.-інд. gātú‑ ’праход, дарога’, авест. gātu‑ ’месца’. Гл. Слаўскі, 1, 246; Махэк₂, 162; Трубачоў, Эт. сл., 6, 108–109. Сюды ж і вытворнае *gatiti: бел. га́ціць, рус. га́ти́ть, укр. гати́ти, польск. gacić, серб.-харв. га́тити і г. д. (гл. Трубачоў, там жа, 105–106).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́гаціць, -гачу, -гаціш, -гаціць; -гачаны; зак., што.

Зрабіць гаць на чым-н.

В. дарогу бярвеннем.

|| незак. выга́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гаці́ць, гачу́, га́ціш, га́ціць; незак., што.

Рабіць гаць, пракладваць дарогу цераз балота ці гразкае месца.

Г. балота.

|| зак. загаці́ць, -гачу́, -га́ціш, -га́ціць; -га́чаны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грэ́бля, -і, мн. -і, -яў, ж.

Насціл з бярвення ці галля для праезду па гразкім месцы; гаць.

|| памянш. грэ́белька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запру́да гаць, род. га́ці ж.; запру́да, -ды ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гать гаць, род. га́ці ж., грэ́бля, -лі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

плоти́на плаці́на, -ны ж.; (запруда) гаць, род. га́ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)