гатава́ны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гатава́ны гатава́ная гатава́нае гатава́ныя
Р. гатава́нага гатава́най
гатава́нае
гатава́нага гатава́ных
Д. гатава́наму гатава́най гатава́наму гатава́ным
В. гатава́ны (неадуш.)
гатава́нага (адуш.)
гатава́ную гатава́нае гатава́ныя (неадуш.)
гатава́ных (адуш.)
Т. гатава́ным гатава́най
гатава́наю
гатава́ным гатава́нымі
М. гатава́ным гатава́най гатава́ным гатава́ных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

гатава́ны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, незакончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. гатава́ны гатава́ная гатава́нае гатава́ныя
Р. гатава́нага гатава́най
гатава́нае
гатава́нага гатава́ных
Д. гатава́наму гатава́най гатава́наму гатава́ным
В. гатава́ны (неадуш.)
гатава́нага (адуш.)
гатава́ную гатава́нае гатава́ныя (неадуш.)
гатава́ных (адуш.)
Т. гатава́ным гатава́най
гатава́наю
гатава́ным гатава́нымі
М. гатава́ным гатава́най гатава́ным гатава́ных

Кароткая форма: гатава́на.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

гатава́ны

1. прич. ва́ренный; стря́панный;

2. прич. кипячённый;

1, 2 см. гатава́ць 3, 4;

3. прил. варёный;

4. прил. кипячёный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гатава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад гатаваць.

2. у знач. прым. Кіпячоны. Сырой вады Уладзік, ахоўваючы здароўе, не піў, у яго заўсёды была ў запасе гатаваная. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́раны, -ая, -ае.

1. Прыгатаваны парай.

Параная бульба.

2. Гатаваны (пра малако).

Паранае малако.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кипячённый прич. кіпячо́ны; гатава́ны; па́раны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ва́ренный прич. ва́раны; (о пище — ещё) гатава́ны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кипячёный прил. кіпячо́ны; гатава́ны; па́раны;

кипячёная вода́ кіпячо́ная (гатава́ная) вада́;

кипячёное молоко́ кіпячо́нае (па́ранае) малако́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прокипячённый пракіпячо́ны; гатава́ны; па́раны; см. прокипяти́ть;

прокипячённая вода́ пракіпячо́ная (гатава́ная) вада́;

прокипячённое молоко́ па́ранае малако́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сыта́ ’мёд або цукар, разведзены гатаванай вадой’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Касп., Маш., ТС, Растарг., Сцяшк., Сл. Брэс.), ’засалоджаная мёдам вада як абрадавая страва’ (Сержп. Прымхі, Серб. Вічын, Арх. Вяр., Ян.; слаўг., Нар. сл.; рагач., ганц., карэліц., З нар. сл.; ЛА, 5), ’раствор мёду або цукру для падкормлівання пчол’ (Анох.; слаўг., Нар. сл.), тое ж сыць (Мат. Гом.), ’страва з кавалачкаў хлеба, пакрышаных у салодкую ваду’ (Сл. Брэс.), ’страва з цёртых канапель’ (Сл. Брэс.; лун., Шатал.), сюды ж сы́ціца ’напой з перабрадзіўшай сыты’ (ТС), саці́ца ’напой на сотавым мёдзе’ (Барад.), сыты́ця ’тс’ (Доўн.-Зап., Пін.). Укр. сита́, рус. сыта́, стараж.-рус. сыта́ ’вада, падсалоджаная мёдам, гатаваны мёд’. Слова без пэўнай этымалогіі; на аснове польск. woda miodem nasycona ’вада, сычоная мёдам’ Гараеў (356) выводзіў ад *sytъ ’сыты’; супраць Міклашыч (336). Набліжалі таксама (Мюленбах-Эндзелін, 3, 1129) да ст.-прус. sutristio ’сыроватка’, літ. sutré, sùtros ’памыі, мутная брудная вадкасць, асадак’, лат. sutra ’гнаявая жыжка’, ст.-ірл. suth ’сок, малако’; Брандт (РФВ, 24, 189) і Ільінскі (РФВ, 62, 139) звязвалі таксама з *sъtъ, гл. соты. Гл. Фасмер, 3, 820; ЕСУМ, 5, 244. Сюды ж сыці́ць ’падсалоджваць ваду, квас мёдам і пад.; настойваць мёд на чым-небудзь’, якому адпавядаюць укр. сити́ти ’падсалоджваць’, рус. сыти́ть ’тс’, польск. sycić ’запраўляць чым-небудзь’: sycić miód ’перарабляць пчаліны мёд на пітны’, што паводле Борыся (590), да прасл. *sytiti ’рабіць сытым, насычаць, карміць’, ад *syty (гл. сыты).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)