гарызо́нт

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. гарызо́нт гарызо́нты
Р. гарызо́нту гарызо́нтаў
Д. гарызо́нту гарызо́нтам
В. гарызо́нт гарызо́нты
Т. гарызо́нтам гарызо́нтамі
М. гарызо́нце гарызо́нтах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

гарызо́нт, -у, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. Уяўная мяжа неба і зямной ці воднай паверхні, а таксама прастора неба над гэтай мяжой.

Ні воблачка на гарызонце.

2. Уся бачная вакол назіральніка прастора, далягляд.

З самалёта адкрыўся шырокі г.

3. перан. Круг ведаў, інтарэсаў, ідэй.

Студэнт з шырокім гарызонтам.

Г. паэта.

4. перан. Круг дзеянняў, магчымасцей.

Перад моладдзю адкрыты шырокія гарызонты.

5. Узровень вады ў рацэ ці вадаёме (спец.).

Г. вады ў рацэ.

6. Пласт адкладанняў горных парод, які вылучаецца па якой-н. прыкмеце (спец.).

Г. вапняку.

Знікнуць з гарызонту — перастаць з’яўляцца дзе-н., у якой-н. кампаніі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гарызо́нт м., в разн. знач. горизо́нт;

зні́кнуць за ~там — скры́ться за горизо́нтом;

ні во́блачка на ~нце — ни о́блачка на горизо́нте;

шыро́кі г. — широ́кий горизо́нт;

паліты́чны г. — полити́ческий горизо́нт;

г. вады́ — горизо́нт воды́;

рабо́та ў ша́хтах вядзе́цца не́калькімі ~тамі — рабо́та в ша́хтах ведётся не́сколькими горизо́нтами;

зні́кнуць з ~та — исче́знуть с горизо́нта;

з’яві́цца на ~нце — появи́ться на горизо́нте

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гарызо́нт, ‑а, М ‑нце, м.

1. Лінія ўяўнага судакранання неба з зямной або воднай паверхняй. Сонца агністым краем кранулася лініі гарызонта і пачало павольна тануць. Чарнышэвіч. // Небасхіл. Раптам гарызонт заззяў яркімі праменнямі сонца. Сіняўскі. // Далягляд, уся бачная навокал зямная паверхня. Як вакол глянуць, — па ўсяму гарызонту зрэдку палалі пажары. Пестрак.

2. перан. Кола ведаў, ідэй, інтарэсаў. Пашыраецца ідэйна-тэматычны гарызонт.. творчасці [пісьменніка]. Хромчанка.

3. толькі мн. (гарызо́нты, ‑аў); перан. Кола дзеянняў, магчымасцей. Шырокія гарызонты .. [Андрэю Сцяпанавічу] адкрыты шырокімі планамі пераўтварэння нашай калгаснай гаспадаркі. Бялевіч.

4. Узровень вады ў рацэ ці вадаёме. Гарызонт вады.

5. Пласт адкладанняў горных народ, які умоўна вылучаецца па якой‑н. прымеце (колеру, складу, наяўнасці руд і інш.). Дэвонскі гарызонт. Гарызонт вапняку. // Пласт глебы і падглебы, які адрозніваецца сваімі марфалагічнымі, фізічнымі і іншымі прыметамі ад вышэйшых і ніжэйшых пластоў. Верхні гарызонт глебы.

•••

Знікнуць з гарызонта гл. знікнуць.

Паказацца (з’явіцца) на гарызонце гл. паказацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гарызо́нтгарызонт’ (БРС). Рус. горизо́нт, укр. горизо́нт. У аснове ляжыць лац. horizon, ‑ontis (< грэч. ὁρίζων), якое праз ням. або польск. мову пранікла ў рус., якая, здаецца, і была крыніцай для бел. і ўкр. Гл. Шанскі, 1, Г, 133–134; Фасмер, 1, 441.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вадано́сны, ‑ая, ‑ае.

Які ўтрымлівае ў сабе ваду. Ваданосны гарызонт. Ваданосны пласт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падгле́бавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да падглебы, змяшчаецца пад глебай. Падглебавы гарызонт. Падглебавыя воды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закаці́цца, -качу́ся, -ко́цішся, -ко́ціцца; зак.

1. Коцячыся, трапіць куды-н.

Мячык закаціўся ў куток.

Кола закацілася за вугал.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Апусціцца за гарызонт (пра нябесныя свяцілы).

Сонца закацілася за лес.

Яго слава ўжо закацілася (перан.).

|| незак. зако́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Небакра́й ’небасхіл; гарызонт’ (ТСБМ). Наватвор, аўтарства якога прыпісваецца паэту А. Зарыцкаму (М. Стральцоў у кн.: Слова наша роднае. Мн., 1986, 125): паэтычны сінонім да небасхіл (гл.), параўн. рус. небоземгарызонт’ (аўтарства прыпісваецца Далю), польск. niebokrąg ’акружнасць неба’ і пад. Хутчэй за ўсё з укр. небокра́й ’тс’ (яшчэ ў Шаўчэнкі). З не́ба і край ’канец, мяжа’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кругаві́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Уст. Тое, што і гарызонт. Рэйкі, нядаўна пракладзеныя, працягнуліся, як дзве струны на магутнай скрыпцы — пабеглі яны за сіні і далёкі кругавід. Каваль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)