гармані́раваць, -рую, -руеш, -руе; незак., з чым.
Адпавядаць, супадаць, быць у сугучнасці.
Канец апавядання гарманіруе з агульным настроем.
Шалік гарманіруе з гэтай сукенкай.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
гармані́раваць
дзеяслоў, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
гармані́рую |
гармані́руем |
| 2-я ас. |
гармані́руеш |
гармані́руеце |
| 3-я ас. |
гармані́руе |
гармані́руюць |
| Прошлы час |
| м. |
гармані́раваў |
гармані́равалі |
| ж. |
гармані́равала |
| н. |
гармані́равала |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
гармані́руючы |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
гармані́раваць несов. гармони́ровать
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
гармані́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.
Быць у адпаведнасці, супадаць з кім‑, чым‑н. Журботная мелодыя вальса гарманіравала з яе [Галі] сённяшнім настроем. «Беларусь». [Прынцып кампазіцыі] праяўляецца ў тым, што аўтар дазваляе сабе прамінаць або скарачаць тыя адрэзкі фабулы і вобразы, якія не гарманіруюць з асноўнай танальнасцю. У. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гармони́ровать несов. гармані́раваць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
спалуча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.
1. гл. спалучыцца.
2. Дастасоўвацца адно да другога, гарманіраваць.
У карціне ўдала спалучаюцца святло і цені.
3. Уступаць у сувязь, уваходзіць у спалучэнне.
Прыметнікі спалучаюцца з назоўнікамі.
4. Служыць працягам адно другога; злучацца.
Два пакоі спалучаюцца са спальняй.
|| наз. спалучэ́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Ліцава́ць 1 ’перашываць, робячы спод верхам’ (Нас., Шат.), ліцуваньне ’ніцаванне’ (Юрч. Вытв.), ліцёваны ’ніцаваны’ (беласт., Сл. ПЗБ). Укр. лицювати, рус. лицевать, польск. licować, чэш. licovati, славац. licovat ’тс’. Паўн.-слав. licevati < lice ’твар’ > лицо (Слаўскі, 4, 239–240).
*Ліцава́ць 2, ліцёва́ті ’адпавядаць пэўным нормам, правілам’ (беласт., Сл. ПЗБ) запазычана з польск. licować ’адпавядаць, гарманіраваць з чым’. Да паўн.-слав. licevati. Параўн. балг. невестино лице ’знак цнатлівасці на шлюбнай кашулі маладой’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
спалуча́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да спалучыцца.
2. Гарманіраваць, адпавядаць адно другому. Як прыгожа спалучаюцца колеры. «Работніца і сялянка». Гляджу, як ільны на прасторах сінеюць, Як неба блакіт спалучаецца з полем. Хведаровіч.
3. Уступаць у сувязь, уваходзіць у спалучэнне. З колькаснымі лічэбнікамі два, тры, чатыры і г. д. зборныя назоўнікі не спалучаюцца. Граматыка.
4. Мець сувязь, служыць працягам адно другога; злучацца. Крама Раманюка спалучалася з пакоямі цесцевага дома. Карпюк.
5. Зал. да спалучаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адпавядаць, супадаць, падыходзіць, вязацца, стасавацца, пасаваць, ісці □ ісці да твару, быць да твару (разм.); гарманіраваць (кніжн.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
адпавяда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., чаму.
1. Быць у суладнасці, стасавацца з чым‑н.; гарманіраваць. Пейзаж тут новы, і ён на дзіва адпавядае душэўнаму стану галоўнага героя. Кучар. У годзе ёсць адзіная пара, што сталаму адпавядае ўзросту. Русецкі.
2. Быць вартым чаго‑н., падыходзячым для якіх‑н. мэт; задавальняць. [У.І. Ленін] звяртаў асаблівую ўвагу на тое, наколькі светапогляд пісьменніка, яго бачанне рэчаіснасці адпавядаюць думкам і пачуццям народных мас. Івашын.
3. Супадаць, быць роўным, аднолькавым з чым‑н. Цана павінна адпавядаць вартасці тавару. Копія адпавядае арыгіналу. □ Тое.. [ўяўленне] аб рабфаку, што склалася ў Сцёпкі дома, зусім не адпавядала таму рабфаку, які Сцёпка бачыў цяпер перад сабою. Колас.
4. Быць у пэўных суадносінах, сувязі з чым‑н. Большасці цвёрдых адпавядаюць мяккія зычныя, у выніку чаго ўтвараюцца суадносіны зычных у беларускай мове па цвёрдасці і мяккасці. Юргелевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)