гармані́раваць, -рую, -руеш, -руе; незак., з чым.

Адпавядаць, супадаць, быць у сугучнасці.

Канец апавядання гарманіруе з агульным настроем.

Шалік гарманіруе з гэтай сукенкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гармані́раваць

дзеяслоў, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. гармані́рую гармані́руем
2-я ас. гармані́руеш гармані́руеце
3-я ас. гармані́руе гармані́руюць
Прошлы час
м. гармані́раваў гармані́равалі
ж. гармані́равала
н. гармані́равала
Дзеепрыслоўе
цяп. час гармані́руючы

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гармані́раваць несов. гармони́ровать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гармані́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.

Быць у адпаведнасці, супадаць з кім‑, чым‑н. Журботная мелодыя вальса гарманіравала з яе [Галі] сённяшнім настроем. «Беларусь». [Прынцып кампазіцыі] праяўляецца ў тым, што аўтар дазваляе сабе прамінаць або скарачаць тыя адрэзкі фабулы і вобразы, якія не гарманіруюць з асноўнай танальнасцю. У. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гармані́раваць überinstimmen vi, harmoneren vi; (zusmmen)pssen vi

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

гармані́раваць

(ад гр. harmonia = гармонія)

быць сугучным, адпавядаць чаму-н.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гармони́ровать несов. гармані́раваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

harmonizować

незак. гарманіраваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

спалуча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. гл. спалучыцца.

2. Дастасоўвацца адно да другога, гарманіраваць.

У карціне ўдала спалучаюцца святло і цені.

3. Уступаць у сувязь, уваходзіць у спалучэнне.

Прыметнікі спалучаюцца з назоўнікамі.

4. Служыць працягам адно другога; злучацца.

Два пакоі спалучаюцца са спальняй.

|| наз. спалучэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

tone2 [təʊn] v.

1. надава́ць тон (гуку, фарбе); мяня́ць (тон, колер)

2. гармані́раваць

3. гарманізава́ць

tone down [ˌtəʊnˈdaʊn] phr. v. змякча́ць, памякча́ць (колер, гук, заўвагі)

tone in [ˌtəʊnˈɪn] phr. v. (with) гарманірава́ць (з чым-н.)

tone up [ˌtəʊnˈʌp] phr. v. умацо́ўваць, танізава́ць, павыша́ць то́нус

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)