гандля́рка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. гандля́рка гандля́ркі
Р. гандля́ркі гандля́рак
Д. гандля́рцы гандля́ркам
В. гандля́рку гандля́рак
Т. гандля́ркай
гандля́ркаю
гандля́ркамі
М. гандля́рцы гандля́рках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гандля́рка ж. торго́вка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гандля́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Жанчына, якая займаецца дробным прыватным гандлем на рынку ці на вуліцы. Грэючы рукі над гаршчэчкам з жарам, гандляркі з выкрыкам прадавалі розную дробязь: абаранкі, цукеркі, марожаныя яблыкі... Каваль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гандля́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Чалавек, які займаецца прыватным гандлем.

Гандляры пушнінай.

Г. з латка.

2. Чалавек, які вышэй за ўсё ставіць асабістую выгаду, карысць, асабісты інтарэс (пагард.).

Ён хабарнік і г.

|| ж. гандля́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. гандля́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

торго́вка гандля́рка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Перапечак ’пекар’ (Яруш.), перапяча́йка, перэпеча́йка ’булачніца і гандлярка вырабамі з цеста’ (Нас., Растарг.), ’пляткарка’ (Касп.). Да перапеча > перапе́чка (гл.). Словы маюць экспрэсію гумару, непахвальнасці ад таго, што хлеб мог быць недапечаны, ці яго перапякалі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каху́ндрыцагандлярка дробным таварам’ (Касп.). Вельмі няяснае слова, няма даных аб яго гісторыі, іншых формах. Таму можна выказаць толькі няпэўныя меркаванні пакош яго паходжання і формы. Параміі, у рус. гаворках гунде́рить, гундо́рить ’гаварыць, балбатаць, размаўляць’, гундора, гундорка ’балбатун, гаварун’, гундра ’мітусня, клопат’, гундерить ’гаспадарыць, распараджацца; гатаваць, вазіцца клапаціцца’ (Даль) Паходжанне гэтых слоў не вельмі яснае (нараў моў — выпіць з некаторым! славен. лексемамі тыпу gnndróli ’бурчаць: гусці’, гл. Фис мер, I, 475). Магчыма, каху́ндрыца (< *кахундра) складанае слова, дае першая частка — прэфікс ка-, а другая нейкі варыянт аддзеяслоўнай (?) формы тыпу гундра (гл. вышэй).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Торг ’здзелка, гандаль’, ’кірмаш’, ’базар, рынак, месца гандлю’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Касп., Байк. і Некр., Сцяшк., Шат., ТС, АБ, 7, Скарбы; ашм., Стан.; воран., Сл. ПЗБ), таргі́ ’аўкцыён’ (ТСБМ), ’гандаль; пакупнікі’ (Ян.). Укр. торг ’здзелка’, ’дагавор аб куплі-продажы’, ’гандлёвая плошча’, рус. торг ’прывоз, рынак, месца куплі і продажу’, ’гандаль’, ’гартаванне’, стараж.-рус. търгъ, польск. targ ’продаж і купля тавараў’, ’гандлёвая плошча’, ’гандаль, абарот’, ’выручка’, старое н.-луж. terg ’месца гандлю’, в.-луж. torhošćo ’рынак’, чэш., славац. trh ’рынак’, ’базар, кірмаш’, славен. tȓg ’тс’, ’плошча’, ’сквер’; серб. тр̑г, харв. tȓg ’тавар, якім гандлююць’, ’гандлёвая плошча’, балг. търгови́я ’гандаль’, търг ’тс’, търгъ́т ’аўкцыён’, макед. тргови́ја ’гандаль’, ст.-слав. тръгъ ’гандлёвая плошча’. Прасл. *tъrgъ. Пэўным чынам знаходзіцца ў сувязі з алб. treg(ë) ’рынак’, ’базар’ (> Trst), ілір. tergitio ’гандляр, купец’, з венецкімі тапонімамі Tergeste > Trzst > Trst ’рынак’, Opitergium ’хлебны або таварны рынак’, лігур. terg‑ ’купец’, Tergolape, Tergilam і інш. Рыбеца (Archivio glottologico italiano, 35, 51) сцвярджае, што *terga, якое дало алб. tregë, з’яўляецца міжземнаморскім словам і яго можна звязаць генетычна з асір.-вавіл. tamgaru ’купец’ > арамей. taggara > араб. tadžir, з якога выйшлі tiġaret ’барыш, заробак’, tüccar ’купец’, прынесеныя туркамі на Балканы (Скок, 3, 499). Ён мяркуе, што балканска-лац. terg‑ у Дунайскай зоне ў V ст. н. э. увайшло ў праславянскую мову. Літ. tur̃gus, лат. tìrgus ’рынак’, а таксама ст.-сканд. torg, швед. torg, дац. torv, фін. turku запазычаны ва ўсходніх славян (Махэк₂, 651; Брукнер, 566; Мікала, Berühr., 170; Скарджус, Slav., 226; Петрыч–Гольмквіст, JS, 8, 1962–1963, 146). Спробы вывесці паходжанне слав. *tъrgъ з цюрк., манг. torga, torgu ’шоўк’ ці са ст.-цюрк. turɣu ’стаянка’ не пераконваюць (Фасмер, 4, 82). Ондруш (Этимология–1984, 179) сцвярджае, што прасл. *tr̥gъ генетычна звязана не толькі з харв. trážiti, *s‑terg‑: *s‑torg‑ ’сцерагчы’, але і з балг. тъ́рси ’шукае’. Гл. яшчэ ЕСУМ, 5, 603. Сюды ж таргава́ць ’прыцэньвацца; гандляваць’ (ТСБМ), торгава́цца (ТС), то́ржышча ’рынак, гандлёвая плошча з народам’ (Нас.), тарго́віца ’базар’ (АБ, 7 (3)), таргаўшчы́ца, тарго́ўкагандлярка’ (там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)