гама́рня ж.

1. уст. металлообраба́тывающая мастерска́я;

2. разг. хоро́мина

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гама́рня і гамэ́рня, -і, ж. (разм.).

1. Шматгалосы крык, бязладная размова.

І слова не разабраць у такой гамэрні.

2. Вялікае няўтульнае памяшканне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Гама́рня, ’медны завод’ (Нас.), ’рудня, медзеплавільная майстэрня, плавільны завод’ (Яшкін). Укр. гама́рня ’металаплавільны завод’. Як можна меркаваць, гэта запазычанне З польск. hamernia ’тс’ (а гэта да ням. Hammer ’молат’); параўн. ст.-бел. XVI ст. гамеръ ’кузня’ < польск. hamer < ням. (Булыка, Запазыч., 78). Рудніцкі (553–554) бачыць крыніцу запазычання прама ў ням. Hammerwerkstatt (без польскага пасрэдніцтва). Такая версія гісторыі адпаведных слоў вельмі няпэўная. Параўн. форму гамэ́рня (гл.) з другасным значэннем, якая, як здаецца, пацвярджае магчымасць польскага пасрэдніцтва.

Гама́рня2 ’шумная гутарка’ (Шат.), ’шум, садом’ (Касп.), ’гамарня, шумнае месца’ (Бяльк.), ’шумнае месца; будынак музычнай установы; школа’ (Яшкін). Укр. гама́рня ’крык, шум’ (гл. Рудніцкі, 553). Па паходжанню ідэнтычнае з гама́рня1 ’плавільны завод і да т. п.’ (гл.). Перанос значэння ’плавільны завод, майстэрня і да т. п.’ — ’шумнае месца’, ’шум, гутарка і г. д.’ не патрабуе дакладная паяснення. Параўн. гамэ́рня.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гама́рня і гамэ́рня, ‑і, ж.

Разм.

1. Шматгалосы крык, бязладная гаворка. Словы ледзьве можна было распазнаць паміж той гамарні, якая цяпер тварылася на дварэ. Чарот.

2. Пра вялікае няўтульнае памяшканне (першапачаткова — як месца шумных зборышчаў). Што .. [Міхал] будзе адзін рабіць у гэтай гамарні? Гэта ж не жарты: тры пакоі, калі мець на ўвазе кухню. Васілевіч.

3. Уст. Металаапрацоўчая майстэрня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гамэ́рня гл. гамарня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гамэ́рня,

гл. гамарня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гамэ́рня ж., см. гама́рня

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Гамэ́рня ’сварка’ (Жд. 2). Запазычанне з польск. hamerniaгамарня; плавільны завод і да т. п.’ Значэнне тут другаснае (параўн. гама́рня2, гл.). Форма гамэ́рня пацвярджае, што і гама́рня1 была запазычана непасрэдна з польск. мовы (насуперак Рудніцкаму, 553–554, які выводзіў гамарня прама з ням. крыніцы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)