галёнка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Частка нагі ад калена да ступні.

|| прым. галёначны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

галёнка ж. го́лень

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

галёнка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Частка нагі ад калена да ступні. Балелі ногі ў галёнках, хацелася піць, і ціха ныла спіна. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Галёнкагалёнка’ (БРС, Шат., Касп., Нас.). Рус. го́лень, укр. голі́нка, польск. goleń, чэш. holeň, балг. го́лен, серб.-харв. го̏лијен і г. д. Слова засведчана ўжо ў ст.-слав. мове (голѣнь). Думаюць, што гэта ўтварэнне ад прыметніка *golъ ’голы’ суфіксам *‑ěnь (першапачатковае значэнне ’голая косць’). Брукнер, 149; Міклашыч, 70 і наст. Іншая версія (роднаснасць з грэч. γυῖον ’рука, нага’, γύαλον ’дупло, упадзіна’) пераконвае менш. Гл. Фасмер, 1, 428; Шанскі, 1, Г, 117. Вельмі падрабязна Слаўскі, 1, 311–312.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

го́лень анат. галёнка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лыста́ ’шпар’ (Бяльк.). Да + ліства > ліштва (гл.), параўн. ням. Leiste ’круг, кант’, ’шляк, аблямоўка’. Слаўскі ж (5, 429) адносіць лексему лыста́ да паўн.-слав. lystaгалёнка’. Аднак Ондруш (Slavia, 46, 423) указвае, што прасл. lystъlysta) мела першаснае значэнне ’дошка’, а другаснае — ’косць, галёнка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Галёнкі ’халявы’ (Нас.). Магчыма, вытворнае (пераход у мн. л.) ад слова галёнка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лы́сцягі ’лыткі’ (Сцяц.), ’сцёгны’ (слонім., Жыв. сл.), лысцяі́ ’ногі’ (слонім., Сцяшк.). Укр. ли́ста, закарп. листь ’лытка’, рус. лы́сто, ст.-рус. лыстогалёнка’, ц.-слав. лысто ’тс’; польск. łysta, łystawka, lystówka ’лытка’, мазав. ’панчохі на ўсю нагу без ступні’, ст.-польск. łyst ’лытка’, славац. lystaгалёнка’, lyst, серб.-харв. ли̑ст ’лытка’, серб.-харв.-ц.-слав. листо ’тс’, макед. лист, листо ’тс’, с.-балг. лыстогалёнка’, лыстъ ’лытка’. Прасл. дыял. lystъ/lysto/lysta, якія з першасных lyd‑tъ/lyt‑tъ (Слаўскі, 5, 428–429). Далей этымалогію гл. лытка. Суфікс ‑яг‑і, відавочна, з’яўляецца працягам прасл. ‑ęg‑. Гл. яшчэ Ондруш (Slavia, 1977, 4, 423).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лы́тка1, лы́ткі ’акругленыя мышцы на задняй частцы нагі чалавека ад калена да ступні’ (ТСБМ, Гарэц., Дразд., Сцяшк., Шат., Касп., Растарг., Яруш., Мядзв., Бяльк., Нас., ТС, Сл. ПЗБ), ’нага ўвогуле’ (Нас.), ’сцягно, ляжка’ (Яруш., стаўб., КЭС), ’галёнка’ (КЭС, лаг.), лыдка ’лытка’ (Мат. Гом.); у выразе: лыткі кароткі ’рукі кароткія’ (Шат.). Укр. ли́тка ’лытка’, закарп. і паўд.-валынск. ’сцягно’, рус. лы́тка, лы́тки ’нага’, ’пярэдняя нага свінні’, ’задняя нага свінні’, ’тонкія, худыя ногі’, ’сцягно, ляжка’, ’калені, ступні’, ’пята’, ’косць нагі’, ’тоўстая косць нагі жывёлы’, ’шчыкалатка’, ст.-рус. лыткагалёнка’, ’нага’, ’кумпяк’; польск. łydka, łytka ’лытка’, ’сцягно’, ’ягадзіца’; ст.-чэш. lýtka ’лытка’, ’галёнка’, славац. lýtka ’лытка’, усх. ’сцягно’; славен. lȋtka ’лытка’, с.-балг. лытка, литкагалёнка’. Прасл. дыял. lydъka ’мясістая частка нагі — пераважна, лытка, а таксама і сцягно, галёнка’ (Слаўскі, 5, 388–391). Надзейнай этымалогіі няма. Найбольш пераканаўчай з’яўляецца думка Шустара–Шэўца (Slavia, 32, 166–169; ZSl, 8, 873) аб роднасці з прасл. glyda (польск. дыял. głyda, głydy, głytka, głytki), якое чаргуецца галоснай у корані з gluda з агульнасцю семантыкі ’выпуклае, ком, гуз’ (рус. глуда ’ком’, славен. glȗta ’шышка’) < і.-е. *gleu‑d‑/*gleu‑t ’аб выпуклым, круглым’.

Лы́тка2 ’вузкая палоска зямлі’ (ушац., Нар. сл.). Відавочна, спачатку лытка ’нага’ абазначала меру даўжыні (параўн. ст.-бел. стопа, крокъ), пасля — прастору, якую гэтай мерай найчасцей вымяралі. Параўн. аналагічна лы́нда3.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Галяні́шча ’халява’ (Шат., Сцяшк. МГ), рус. голени́ще. Вытворнае ад *голень (гл. галёнка) суфіксам ‑išče. Фасмер, 1, 428. Шанскі (1, Г, 117) лічыць гэта слова ўласна рускім (ці не памылкова?). Лексема гэта ўжо дээтымалагізаваная (гл. Шанскі, там жа. са спасылкай на Булахоўскага).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)