гало́сны, -ая, -ае.
Пра гук мовы: які ўтвараецца пры свабодным праходжанні паветра праз поласць рота.
Г. гук.
Ненаціскныя галосныя (наз.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
гало́сны лингв.
1. прил. гла́сный;
г. гук — гла́сный звук;
2. в знач. сущ. гла́сный;
~ныя белару́скай мо́вы — гла́сные белору́сского языка́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
гало́сны, ‑ая, ‑ае.
Які ўтвараецца пры свабодным праходжанні паветра праз поласць рота (пра гукі мовы). Галосны гук. / у знач. наз. гало́сны, ‑ага, м.; гало́сная, ‑ай, ж. Галосныя беларускай мовы. Правапіс галосных.
•••
Беглая галосная — у беларускай мове: галосныя гукі «о» і «е», якія маюцца ў адных формах слова і знікаюць у другіх, напрыклад: сон — сну, пень — пня.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Галосны 1 (лінгвістычны тэрмін, БРС). Параўн. укр. голосни́й ’тс’. Здаецца, што гэта калька рус. гла́сный (гук), якая засведчана ўжо ў XVII ст. і з’яўляецца калькай лац. vocalis (ад vox ’голас’). Аб рускім слове Фасмер, 1, 410; Шанскі, 1, Г, 90.
Галосны 2 ’вядомы’ (Нас.). Насовіч перакладае рускім «гласный» і дае прыклад «галоснае дзела». Можна меркаваць, што, магчыма, гэта запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. głośny ’вядомы; гучны, нашумеўшы’, głośna sprawa ’нашумеўшая справа’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
э¹, нескл., н.
Галосны нелабіялізаваны гук пярэдняга рада сярэдняга пад’ёму.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
гла́сныйII лингв.;
1. прил. гало́сны;
гла́сный звук гало́сны гук;
2. сущ. гало́сны, -нага м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
а¹, нескл., н.
Літара, якая абазначае галосны гук [а] сярэдняга рада ніжняга пад’ёму.
Доўгае а.
◊
Ад а да я — ад пачатку да канца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
склад³, -а, М -дзе, мн. -ы́, -о́ў, м.
Гук або спалучэнне гукаў, што вымаўляюцца адным штуршком выдыхнутага паветра.
Націскны с.
Дзяліць словы на склады.
○
Адкрыты склад — склад, які канчаецца на галосны гук.
Закрыты склад — склад, які канчаецца на зычны гук.
|| прым. складо́вы, -ая, -ае.
Складовае пісьмо (у якім знакамі абазначаюцца склады, а не гукі).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рэдукава́ны, ‑ая, ‑ае.
Спец.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад рэдукаваць.
2. у знач. прым. Які з’яўляецца вынікам рэдукцыі, аслаблены (пра гук мовы). Рэдукаваны галосны гук.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
манафто́нг, ‑а, м.
У мовазнаўстве — просты галосны гук, які ў працэсе свайго гучання не распадаецца на два элементы.
[Ад грэч. mónos — адзін і phthongos — гук.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)