галавано́гі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. галавано́гі галавано́гая галавано́гае галавано́гія
Р. галавано́гага галавано́гай
галавано́гае
галавано́гага галавано́гіх
Д. галавано́гаму галавано́гай галавано́гаму галавано́гім
В. галавано́гі
галавано́гага
галавано́гую галавано́гае галавано́гія
Т. галавано́гім галавано́гай
галавано́гаю
галавано́гім галавано́гімі
М. галавано́гім галавано́гай галавано́гім галавано́гіх

Крыніцы: sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

галавано́гі, ‑ая, ‑ае.

З выразна акрэсленай галавой і шчупальцамі вакол рота (пра высокаарганізаваных марскіх малюскаў).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

галавано́гі, -ая, -ае.

1. 3 выразна акрэсленай галавой і шчупальцамі вакол рота.

Г. малюск.

2. у знач. наз. галавано́гія, -іх. Клас марскіх малюскаў са шчупальцамі вакол рота (васьміногі, кальмары, каракаціцы і інш.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кальма́р, ‑а, м.

Галаваногі марскі малюск, мяса якога з’яўляецца каштоўным харчовым прадуктам.

[Фр. calmar.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

се́пія, -і, мн. -і, -пій, ж.

1. Галаваногі марскі малюск (каракаціца), у целе якога выпрацоўваецца карычневае фарбавальнае рэчыва.

2. Натуральная карычневая фарба з гэтага рэчыва, а таксама малюнак, выкананы такой фарбай, і фатаграфія карычневага тону.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

се́пія, ‑і, ж.

1. Галаваногі малюск, у целе якога выпрацоўваецца карычневае фарбавальнае рэчыва.

2. Натуральная карычневая фарба з гэтага рэчыва або сінтэтычная. Маляваць сепіяй.

3. Малюнак, выкананы такой фарбай. // Фатаграфія карычневага тону.

[Ад грэч. sēpía.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)