се́пія, ‑і,
1. Галаваногі малюск, у целе якога выпрацоўваецца карычневае фарбавальнае рэчыва.
2. Натуральная карычневая фарба з гэтага рэчыва або сінтэтычная.
3. Малюнак, выкананы такой фарбай.
[Ад грэч. sēpía.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)