га́ла, -а, мн. -ы, -аў, н. (разм.).

1. Голае месца, чыстая прастора.

2. Цвёрды круглы камяк зямлі, гліны.

|| прым. га́лавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

га́ла

‘голае месца’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. га́ла га́лы
Р. га́ла га́лаў
Д. га́лу га́лам
В. га́ла га́лы
Т. га́лам га́ламі
М. га́ле га́лах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

га́ла

‘голае месца; шар’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. га́ла га́лы
Р. га́лы га́л
Д. га́ле га́лам
В. га́лу га́лы
Т. га́лай
га́лаю
га́ламі
М. га́ле га́лах

Крыніцы: krapivabr2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

га́ла ж., разг.

1. (о местности) го́лое простра́нство;

2. кру́глый ком, шар (скатанный)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

га́ла, ‑а, н.

Разм. Голае месца, чыстая прастора. Я гляджу цяпер, як гэта выцерабленае балота легла далёка роўным галам сенажаці. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Га́ла 1 (ж. р.) ’голае месца’ (БРС), ’прастора між лесу’ (Сцяшк. МГ), ’лапіна’ (Шатал.), га́ла (н. р.) ’балотная сенажаць, чыстая ад зарасніку’ (Шат.), гал ’прагаліна ў лесе’ (Бяльк., Яшкін). Слова гэта вядома галоўным чынам ва ўсх.-слав. мовах (перш за ўсё на Палессі) і часткова ў зах.-слав.

Га́ла 2 ’круглы ком, шар (скручаны)’ (БРС), га́лка ’невялікая гала’ (Нас.). Паводле Бернекера (1, 301) і Фасмера (1, 388), этымалагічна звязаны рус. га́лка ’шкляная гала’, галу́шка, укр. га́лка, галу́шка, бел. га́лы ’вочы; ягадзіцы’, славен. gâłka ’чарнільны арэшак’, славац. hálka ’галка, невялікая гала, вярхушка вежы’, польск. gałka ’гала, булавешка і г. д.’, gały ’вочы’. Але, як мяркуе Фасмер (там жа), вывядзенне гэтай групы слоў з позняга с.-в.-ням. galle (< лац.) няпэўнае (насуперак Міклашычу, 50; Бернекеру, 1, 292; Праабражэнскаму, 1, 117 і інш.) і, прынамсі, частка гэтых слоў, магчыма, спрадвечна славянскага паходжання (так Ільінскі, RS, 6, 217; Патабня, РФВ, 3, 163). Гл. яшчэ меркаванні Слаўскага (253), які таксама бачыць тут славянскае ўтварэнне (магчыма, да *golъ ’голы’; тлумачэнне семантыкі ў Слаўскага). Магчыма, сюды і га́лы ’ягадзіцы’ (Нас.), хоць не выключаецца і сувязь гэтага слова з *golъ ’голы’. Для бел. слова крыніцай, відаць, з’яўляецца польск. gałka. Аб гэтым сведчыць ст.-бел. кгалка, галка ’прадмет круглай формы’ (слова вядома ў помніках XVI ст.). Гл. Булыка, Запазыч., 147.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гала-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. вялікі, святочны, урачысты, напр.: гала-канцэрт, гала-прадстаўленне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

га́ла-ры́мскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. га́ла-ры́мскі га́ла-ры́мская га́ла-ры́мскае га́ла-ры́мскія
Р. га́ла-ры́мскага га́ла-ры́мскай
га́ла-ры́мскае
га́ла-ры́мскага га́ла-ры́мскіх
Д. га́ла-ры́мскаму га́ла-ры́мскай га́ла-ры́мскаму га́ла-ры́мскім
В. га́ла-ры́мскі (неадуш.)
га́ла-ры́мскага (адуш.)
га́ла-ры́мскую га́ла-ры́мскае га́ла-ры́мскія (неадуш.)
га́ла-ры́мскіх (адуш.)
Т. га́ла-ры́мскім га́ла-ры́мскай
га́ла-ры́мскаю
га́ла-ры́мскім га́ла-ры́мскімі
М. га́ла-ры́мскім га́ла-ры́мскай га́ла-ры́мскім га́ла-ры́мскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гала́-ма́тч

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. гала́-ма́тч гала́-ма́тчы
Р. гала́-ма́тчу гала́-ма́тчаў
Д. гала́-ма́тчу гала́-ма́тчам
В. гала́-ма́тч гала́-ма́тчы
Т. гала́-ма́тчам гала́-ма́тчамі
М. гала́-ма́тчы гала́-ма́тчах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гала́-пака́з

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. гала́-пака́з гала́-пака́зы
Р. гала́-пака́зу гала́-пака́заў
Д. гала́-пака́зу гала́-пака́зам
В. гала́-пака́з гала́-пака́зы
Т. гала́-пака́зам гала́-пака́замі
М. гала́-пака́зе гала́-пака́зах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)