гада́лка варажбі́тка, -кі ж., варо́жка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

варо́жка ж., уст. вороже́я, гада́лка, гада́льщица

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

варажбі́тка ж., уст. вороже́я, вороже́йка, гада́лка, гада́льщица

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кіба́льніцагадалка’ (ТС). Гл. кабала,

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каба́лніца, кабалныцягадалка на картах’ (Нар. лекс.), кабальніца ’тс’ (Федар., 2, 113). Утворана ад кабала ’варажба на картах’, якое як і зах.-укр. кабала ’тс’, запазычана з польск. kabała ’тс’, гл. Слаўскі, 2, 8.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вешчыца ’ведзьма, якая кладзе сваё цела пад ступу, а сама вылятае сарокай праз комін’ (паўн.-віц., Крывіч, 12, 1926, 108), паўн.-рус. вещица ’ведзьма, гадалка, нячысцік’; ’эпітэт сарокі’; ’пляткарка’, польск. кракаўск. wiescyca ’д’ябліца’, wieszczyca ’тс’, каш. ’вампір’, чэш. věštice ’ведзьма’, мар. věštica ’лясная німфа’, славац. veštica ’прадракальніца, прарочыца, чараўніца’, славен. veščíca ’прарочыца’, серб.-харв. ве̏штица ’старая жанчына, якая патаемна супрацоўнічае з д’ябламі’, макед. вештица ’ведзьма’, балг. вещица ’ведзьма, чараўніца, злая, грозная жанчына’; ’начны матыль, святляк Lampiris’, ст. слав. вѣщица, прасл. věštica ’жанчына, якая ведала будучае і прадказвала яго’. Утварылася ад прыметніка věštь‑ (< vědati) і суф. ‑ica. Гл. таксама ве́шчы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)