вісе́ць, вішу́, вісі́ш, вісі́ць; вісі́м, вісіце́, вісяць; вісі́; незак.

1. Будучы прымацаваным да чаго-н., знаходзіцца ў вертыкальным становішчы без апоры.

Люстра вісіць над сталом.

Аб’ява вісіць на дзвярах.

Капялюш вісіць на вешалцы.

Самалёты вісяць над полем бою (перан.: лятаюць, кружачыся). Сукенка з аднаго боку вісіць (спадае, не аблягае фігуру). В. у паветры (перан.: знаходзіцца ў няпэўным становішчы). В. на тэлефоне (перан.: часта і доўга гаварыць па тэлефоне; разм.).

2. Выдавацца, выступаць уперад якой-н. сваёй часткай, навісаць.

Скала вісела над дарогай.

Бяда вісела над галавой (перан.).

Вісець над каркам (разм.) — дакучаць каму-н.

Вісець на валаску (разм.) — знаходзіцца ў небяспечным становішчы.

Вісець на карку (разм., неадабр.) — быць на ўтрыманні ў каго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вісе́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. вішу́ вісі́м
2-я ас. вісі́ш вісіце́
3-я ас. вісі́ць віся́ць
Прошлы час
м. вісе́ў вісе́лі
ж. вісе́ла
н. вісе́ла
Загадны лад
2-я ас. вісі́ вісі́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час вісючы́

Крыніцы: dzsl2007, dzsl2013, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

вісе́ць несов., в разн. знач. висе́ть; (властвовать, господствовать над кем, чем — ещё) тяготе́ть (над кем, чем);

ля́мпа вісі́ць над стало́м — ла́мпа виси́т над столо́м;

капялю́ш вісі́ць на ве́шалцы — шля́па виси́т на ве́шалке;

аб’я́ва вісі́ць на дзвяра́х — объявле́ние виси́т на две́ри;

скала́ вісі́ць над даро́гай — скала́ виси́т над доро́гой;

суке́нка з аднаго́ бо́ку вісі́ць — пла́тье с одного́ бо́ку виси́т;

адна́ рука́ яго́ вісе́ла нерухо́ма — одна́ рука́ его́ висе́ла неподви́жно;

бяда́ вісе́ла над яго́ галаво́й — беда́ висе́ла (тяготе́ла) над его́ голово́й;

над ім вісі́ць пракля́цце — над ним виси́т (тяготе́ет) прокля́тие;

в. на валаску́ — висе́ть на волоске́;

в. над ка́ркам — стоя́ть над душо́й;

в. на шы́і — висе́ть на ше́е;

в. на тэлефо́не — висе́ть на телефо́не;

в. на хвасце́ — висе́ть на хвосте́;

в. на языку́ — верте́ться на языке́;

в. (стая́ць) над душо́й (галаво́й) — висе́ть (стоя́ть) над душо́й (голово́й);

в. у паве́тры — висе́ть в во́здухе

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вісе́ць, вішу, вісіш, вісіць; вісім, вісіце; незак.

1. Трымацца на чым‑н. без апоры знізу. Над сталом вісеў ліхтар і асвятляў тую частку хаты, куды не даходзіла святло ад печы. Шамякін.

2. Быць прымацаваным да вертыкальнай паверхні. На сценах віселі розныя плакаты і лозунгі адпаведна патрэбам часу. Колас.

3. Быць або здавацца нерухомым у часе палёту ці руху. Сонца вісіць нізка над гарызонтам. □ Над лесам, у празрыстай сіняве неба, вісеў каршун. Асіпенка.

4. Выдавацца, выступаць уперад над кім‑, чым‑н.; навісаць. Скала вісела над далінай. // перан. Ствараць пагрозу сваёй блізкасцю. Учора падалі бомбы, смерць вісела.. над галовамі. Шамякін. І гэты вузел цёмнай здрады На сэрцы каменем вісіць. Колас.

5. перан. Навісаючы, ахутваць. Шэры зімовы вечар, падсвечаны мігатлівым электрычным святлом, вісеў над горадам. Гамолка.

6. на кім-чым. Спадаць, не аблягаючы цела (пра вопратку). Уся адзежа вісела на.. [кавалі], як чужая. Лынькоў. Белая доўгая зрэбная кашуля вісела на ім, як на калу. Гурскі.

•••

Вісець між небам і зямлёй — знаходзіцца ў вельмі няпэўным становішчы.

Вісець (ліпець) на валаску (на павуцінцы) — быць у вельмі ненадзейным, небяспечным становішчы. І шмат было ў таварыша Нявіднага напружаных момантаў, такіх, калі воля і само жыццё яго віселі на танюсенькай павуцінцы. Колас.

Вісець на карку — быць на ўтрыманні ў каго‑н.

Вісець на тэлефоне — часта званіць і доўга гаварыць па тэлефоне.

Вісець на хвасце — неадступна хадзіць, ездзіць за кім‑н.

Вісець на шыі — быць цяжарам, клопатам для каго‑н.

Вісець на языку — пра вялікае жаданне сказаць тое, чаго няможна сказаць.

Вісець над душой (галавой) — навязваць каму‑н. што‑н., дакучаць.

Вісець у паветры — а) знаходзіцца ў няпэўным становішчы; б) быць неабгрунтаваным (пра меркаванне, перакананне і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вісе́ць ’знаходзіцца ў вертыкальным становішчы без падпоры, выдавацца’ (БРС, КТС, Касп.). Укр. висі́ти, рус. висе́тьвісець’, ст.-рус. висѣтивісець; звісаць, навісаць’ (з XIII ст.), польск. wisiećвісець; звісаць, абвісаць’, в.-луж. wisaćвісець’, чэш. viseti ’знаходзіцца ў вертыкальным становішчы’, славац. visieť, славен. visẹ́tiвісець’, серб.-харв. ви̏сити, vȉsjeti, макед. виси, балг. вися ’тс’, ст.-слав. висѣтн. Прасл. visěti — другая ступень чаргавання з весіць (гл.) < věsiti, věsъ. Голуб-Копечны (417) мяркуюць, што гэта лексема — толькі славянская; яна не мае надзейных і.-е. адпаведнікаў (Фасмер, 1, 319). Ільінскі (ИОРЯС, 23, 1, 125) параўноўвае яе з літ. vaipýtis ’крыўляцца, грымаснічаць’, vypsóti ’быць разявай’, ст.-в.-ням. weibôn ’калыхаць’, лац. vibrāre, ст.-інд. vḕpatē ’дрыжаць’. Згодна з Гольтгаўзенам (РВВ, 66, 272), роднасная да ст.-нарв. ’сцяг’; Леві (IF, 32, 159) збліжае з грэч. ἄττω ’махаю’; зусім іншым з’яўляецца літ. vaĩsius ’плод’ (бо яна звязана з vìsti ’множыцца’, лат. viest ’выхоўваць, гадаваць’) і не звязана з visěti насуперак Мюленбаху–Эндзеліну (4, 670); Педарсан (IF, 5, 44) звязвае з санскр. viš; Младэнаў (68) супастаўляе са сканд. vīkja ’паднімацца’ і літ. vikrùs ’лоўкі, жвавы, кемлівы’, Бернекер — з ням. weihen ’асвячаць’, гоц. weihs ’святы’. Інакш Машынскі (Zasiąg, 198) — са ст.-в.-ням. swīhhan ’аслабець, паддацца’ < і.-е. *(s)u̯eig‑ ’гнуцца’. Абаеў (1, 88) параўноўвае прасл. visěti з асец. awanʒyn//awinʒyn, перс. āvēz‑, āvēxt‑вісець, вешаць’, курд. halavisin ’вешаць’. (Праславянскі іранізм?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

віся́чы, -ая, -ае.

Прыстасаваны так, каб вісець.

В. замок.

В. мост.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павісе́ць, -ішу́, -ісіш, -ісіць; -ісім, -ісіце́, -іся́ць; -ісі; зак.

Вісець некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ві́снуць

вісець

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ві́сну ві́снем
2-я ас. ві́снеш ві́снеце
3-я ас. ві́сне ві́снуць
Прошлы час
м. ві́снуў
ві́с
ві́снулі
ві́слі
ж. ві́снула
ві́сла
н. ві́снула
ві́сла
Загадны лад
2-я ас. ві́сні ві́сніце

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

павуці́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Памянш. да павуціна.

2. Вязанне або вышыўка, падобная на сетку.

•••

Вісець (ліпець) на павуцінцы гл. вісець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вісе́нне, ‑я, н.

Стан паводле дзеясл. вісець (у 1–3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)