ві́сельнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек, павешаны на вісельні.

Гу́мар вісельніка — вельмі змрочны гумар.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ві́сельнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ві́сельнік ві́сельнікі
Р. ві́сельніка ві́сельнікаў
Д. ві́сельніку ві́сельнікам
В. ві́сельніка ві́сельнікаў
Т. ві́сельнікам ві́сельнікамі
М. ві́сельніку ві́сельніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ві́сельнік м., уст. ви́сельник; уда́вленник;

гу́мар ~каю́мор ви́сельника

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ві́сельнік, ‑а, м.

Чалавек, павешаны на вісельні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вісельнік ’павешаны’ (БРС; КЭС, лаг.); ’варты шыбеніцы’ (Нас., Шат.), вісяльнік ’нядобры чалавек’ (Жд., 2). Укр. вішальник, рус. висельник, ст.-рус. висѣльникъ ’варты шыбеніцы’ (з XVII ст.). Відавочна, паходзіць ад viselʼь і суф. ‑nikъ; параўн. славен. víselj ’жолуд (у загадцы)’ < vis‑ěti і суф. ‑elʼь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

уда́вленник прост. заду́шаны, -нага м., уду́шаны, -нага м.; (висельник) ві́сельнік, -ка м., паве́шаны, -нага м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ві́сус ’свавольнік, гарэза, жэўжык, распуснік’ (БРС, КТС, міёр., З нар. сл.); ’жорсткі, бязлітасны чалавек’ (Жд., 2); ’вісельнік’ (Нас.), зах.-укр. висус ’гультай, вісус, гарэза’. Запазычана з польск. wisus ’тс’ < wisuć (Брукнер, 618).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ве́шальнік1 ’той, хто вешае людзей’ (КТС). Новае ўтварэнне ад дзеяслова веша‑ць і суф. ‑льнік.

Ве́шальнік2вісельнік’ (лун., Шатал.), укр. ві́шальник ’тс’ утворана ад дзеяслова веша‑цца і суф. ‑льнік. Гл. вісельнік.

*Ве́шальнік3, вjе̂шалнык ’сук, на які вешаюць вулей’ (Анох., 323) паходзіць, відавочна, ад вешальна (< ве́шаць < věšati), якое абазначала прыладу дзеяння (параўн. бел. дзяржальна, прасл. krosno); пад уплывам слова сук лексема вешална змяніла суф. ніякага роду на мужчынскі ‑(н)‑ік; адсутнасць мяккасці ‑л‑ у лексеме вjе̂шалнык з’яўляецца характэрнай для паўднёвых бел. гаворак; параўн. чапʼи́лна ’цапільна’, бычʼе́лно ’біч цэпа’ (ДАБМ, 828).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ви́сельник уст.

1. (повешенный) паве́шаны, -нага м., ві́сельнік, -ка м., шы́бенік, -ка м.;

2. (негодяй) бран. шы́бенік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)