віно́ўнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто вінаваты ў чым-н., хто з’яўляецца прычынай, крыніцай чаго-н.

В. бедства.

В. урачыстасці (жарт.).

|| ж. віно́ўніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

віно́ўнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. віно́ўнік віно́ўнікі
Р. віно́ўніка віно́ўнікаў
Д. віно́ўніку віно́ўнікам
В. віно́ўніка віно́ўнікаў
Т. віно́ўнікам віно́ўнікамі
М. віно́ўніку віно́ўніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

віно́ўнік м. вино́вник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

віно́ўнік, ‑а, м.

1. Той, хто вінаваты ў чым‑н. Калі здаралася, што хто-небудзь крыўдзіў Толіка,.. Алёша, як віхор, налятаў на віноўніка, гатовы з ім сурова разлічыцца. Васілевіч.

2. Той, хто з’яўляецца прычынай чаго‑н. Віноўнік урачыстасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Віно́ўнік ’вінаваты ў чым-небудзь; той, хто з’яўляецца прычынай чаго-небудзь’, рус. виновник ’крыніца прычыны чаго-небудзь’, тамб. ’ландыш, Convallaria majalis’, горк. ’мудранка, Paris quadrifolia L.’, ст.-рус. виновникъ ’вінаваты; даўжнік’ серб.-харв. ви́новник ’тс’, макед., балг. виновник ’вінаваты’. Лексема ўтворана ад асновы прыметніка vin‑ov‑ьnъ (віноўны) і суф. ‑нік. Сюды ж віноўніца (< vinov‑ьn‑ic‑a).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

віноўнік, вінаваты, парушальнік

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

вино́вник віно́ўнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

віно́ўніца, ‑ы, ж.

Жан. да віноўнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прычы́нцавіноўнік’ (Нас.). З польск. przyczyńca ’тс’, якое да przyzynió ’прычыніць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вінава́йца ’вінаваты, які абвінавачваецца, віноўнік’ (Шат., КТС), ст.-бел. виновайца ’тс’ (1580 г.); ’даўжнік’ (Гарэц., Др.-Падб., Яруш., Нас.). Запазычана з польск. winowajca, ст.-польск. winowaćcaвіноўнік’ (Булыка, Запазыч., 64; Брукнер, 622); параўн. яшчэ польск. ’мужчына, які ашукаў дзяўчыну і з’яўляецца бацькам дзіцяці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)