вінава́ты
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
вінава́ты |
вінава́тая |
вінава́тае |
вінава́тыя |
| Р. |
вінава́тага |
вінава́тай вінава́тае |
вінава́тага |
вінава́тых |
| Д. |
вінава́таму |
вінава́тай |
вінава́таму |
вінава́тым |
| В. |
вінава́ты (неадуш.) вінава́тага (адуш.) |
вінава́тую |
вінава́тае |
вінава́тыя (неадуш.) вінава́тых (адуш.) |
| Т. |
вінава́тым |
вінава́тай вінава́таю |
вінава́тым |
вінава́тымі |
| М. |
вінава́тым |
вінава́тай |
вінава́тым |
вінава́тых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
вінава́ты, -ая, -ае; -ва́т, -а.
1. Які правініўся ў чым-н., зрабіў злачынства.
Прызнаць вінаватым.
В. ў крадзяжы.
Я вінавата перад вамі.
2. поўн. ф. Які выяўляе ўсведамленне сваёй віны.
В. голас.
Вінавата (прысл.) паглядзець.
3. Які вінен каму-н., мае доўг.
Я яму в. трыццаць рублёў.
|| наз. вінава́тасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вінава́ты
1. вино́вный, винова́тый; пови́нный;
прызна́ць ~тым — призна́ть вино́вным;
2. (выражающий сознание своей вины) винова́тый;
в. по́зірк — винова́тый взгляд;
3. в знач. сказ. до́лжен;
я яму́ в. сто рублёў — я ему́ до́лжен сто рубле́й;
◊ бо́гу душо́ю не в. (ві́нен) — как пе́ред бо́гом чист
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вінава́ты, ‑ая, ‑ае; ‑ват, ‑а.
1. Які правініўся ў чым‑н., зрабіў злачынства. Прызнаць вінаватым. □ [Толя:] — Тут не адзін дырэктар вінаваты. Не ўсе навучыліся дабро сваё, сваю працу як след шанаваць. Брыль. Віктар стаяў, апусціўшы галаву, і сапраўды адчуваў сябе вінаватым. Маўр. // у знач. наз. вінава́ты, ‑ага, м. Віноўнік. І правы і вінаваты.
2. Які з’яўляецца прычынай чаго‑н. Алеська.. скрыва пазірала і на Любу, быццам тая вінавата была ў яе гневе. Мурашка. Шышак — безліч, а спадчыны сасна не пакінула. Мабыць, вінавата проста месца. Навуменка.
3. толькі поўн. ф. Які выяўляе ўсведамленне сваёй віны. Вінаваты голас. Вінаватая ўсмешка. □ Ліда спадылба вінаватым позіркам глядзіць на брата. Пальчэўскі.
4. Які вінен каму‑н., мае доўг. [Паўлік:] — Бацька мой.. не мог ніяк з даўгоў выбрацца — Сегенецкаму вінаваты быў гэтулькі, што маці.. па паўлета дарэмна яму жала. Чорны. // у знач. наз. вінава́ты, ‑ага, м. Той, хто вінен каму‑н., мае доўг. [Ціток:] — Хай мне паадрабляюць усе вінаватыя. Лобан. Не плаціць багаты, а вінаваты. Прыказка.
•••
Богу душою не вінаваты (вінны) — зусім не вінаваты.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вінава́т(ы) ’чалавек, які зрабіў злачынства’; ’які мае доўг’ (КТС, БРС, Нас., Касп., Бяльк., Шат.). Укр. виноват, виноватий ’вінаваты’; ’мае доўг’, рус. паўн.-зах. винова́тый ’вінаваты, павінен’, сіб. ’грэшны’, ст.-рус. виноватый ’які з’яўляецца прычынай, крыніцай чаго-небудзь (з XVII ст.); ’вінаваты ў чым-небудзь (з XV ст.), ст.-польск. winowat, winowaty ’павінны, абавязаны’, в.-луж. winowaty ’вінаваты, абавязаны’, чэш. уст. vinovatý ’вінаваты’, славац. vinovatý ’вінаваты ў нечым’; ’які прызнаецца ў віне, правіннасці’, макед. виноват (народна-паэт.) у выражэнні вино виновато, балг. виноват ’вінаваты, грэшны’, ст.-слав. виноватъ ’вінаваты’. Прасл. vinovatъ. Вытворнае ад віна́ 1 (гл.) і суф. ‑ават‑ы. Сюды ж прысл. вінавата, абстрактны назоўнік вінаватасць (КТС) і ст.-бел. виноватество ’вінаватасць’, якую Карскі (Труды, 204) лічыць паланізмам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ві́нны², -ая, -ае; вінен, ві́нна (разм.).
Тое, што і вінаваты (у 1 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пано́к, -нка́, мн. -нкі́, -нко́ў, м.
1. Небагаты пан.
2. Форма ветлівага звароту да пана.
П., ці я вінаваты?
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
винова́тый вінава́ты;
◊
винова́т! дару́йце!, выбача́йце!, праба́чце!
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ві́нны
‘вінаваты’
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
ві́нны ві́нен |
ві́нная ві́нна |
ві́ннае ві́нна |
ві́нныя |
| Р. |
ві́ннага |
ві́ннай ві́ннае |
ві́ннага |
ві́нных |
| Д. |
ві́ннаму |
ві́ннай |
ві́ннаму |
ві́нным |
| В. |
ві́нны ві́ннага (адуш.) |
ві́нную |
ві́ннае |
ві́нныя ві́нных (адуш.) |
| Т. |
ві́нным |
ві́ннай ві́ннаю |
ві́нным |
ві́ннымі |
| М. |
ві́нным |
ві́ннай |
ві́нным |
ві́нных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
вино́вный
1. прил. вінава́ты;
призна́ть вино́вным прызна́ць вінава́тым;
чу́вствовать себя́ вино́вным адчува́ць сябе́ вінава́тым;
2. сущ. вінава́ты, -тага м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)