Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
вінава́ты, -ая, -ае; -ва́т, -а.
1. Які правініўся ў чым-н., зрабіў злачынства.
Прызнаць вінаватым.
В. ў крадзяжы.
Я вінавата перад вамі.
2.поўн. ф. Які выяўляе ўсведамленне сваёй віны.
В. голас.
Вінавата (прысл.) паглядзець.
3. Які вінен каму-н., мае доўг.
Я яму в. трыццаць рублёў.
|| наз.вінава́тасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
вінава́ты
1. вино́вный, винова́тый; пови́нный;
прызна́ць ~тым — призна́ть вино́вным;
2. (выражающий сознание своей вины) винова́тый;
в. по́зірк — винова́тый взгляд;
3.в знач. сказ. до́лжен;
я яму́ в. сто рублёў — я ему́ до́лжен сто рубле́й;
◊ бо́гу душо́ю не в. (ві́нен) — как пе́ред бо́гом чист
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вінава́ты, ‑ая, ‑ае; ‑ват, ‑а.
1. Які правініўся ў чым‑н., зрабіў злачынства. Прызнаць вінаватым. □ [Толя:] — Тут не адзін дырэктар вінаваты. Не ўсе навучыліся дабро сваё, сваю працу як след шанаваць.Брыль.Віктар стаяў, апусціўшы галаву, і сапраўды адчуваў сябе вінаватым.Маўр.//узнач.наз.вінава́ты, ‑ага, м. Віноўнік. І правы і вінаваты.
2. Які з’яўляецца прычынай чаго‑н. Алеська.. скрыва пазірала і на Любу, быццам тая вінавата была ў яе гневе.Мурашка.Шышак — безліч, а спадчыны сасна не пакінула. Мабыць, вінавата проста месца.Навуменка.
3.толькіпоўн.ф. Які выяўляе ўсведамленне сваёй віны. Вінаваты голас. Вінаватая ўсмешка. □ Ліда спадылба вінаватым позіркам глядзіць на брата.Пальчэўскі.
4. Які вінен каму‑н., мае доўг. [Паўлік:] — Бацька мой.. не мог ніяк з даўгоў выбрацца — Сегенецкаму вінаваты быў гэтулькі, што маці.. па паўлета дарэмна яму жала.Чорны.//узнач.наз.вінава́ты, ‑ага, м. Той, хто вінен каму‑н., мае доўг. [Ціток:] — Хай мне паадрабляюць усе вінаватыя.Лобан.Не плаціць багаты, а вінаваты.Прыказка.
•••
Богу душою не вінаваты (вінны) — зусім не вінаваты.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вінава́ты
1. schúldig (у чым-нG); schuld (учым-н an D) прызна́ць каго-н вінава́тымj-n schúldig spréchen*;
2. (які ўсведамляе сваю віну) schúldbewusst;
вінава́ты по́зірк ein schúldbewusster Blick;
ён мне вялі́кую су́му вінава́ты er schúldet mir éine gróße Súmme, er ist mir éine gróße Súmme schúldig
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Вінава́т(ы) ’чалавек, які зрабіў злачынства’; ’які мае доўг’ (КТС, БРС, Нас., Касп., Бяльк., Шат.). Укр.виноват, виноватий ’вінаваты’; ’мае доўг’, рус.паўн.-зах.винова́тый ’вінаваты, павінен’, сіб. ’грэшны’, ст.-рус.виноватый ’які з’яўляецца прычынай, крыніцай чаго-небудзь (з XVII ст.); ’вінаваты ў чым-небудзь (з XV ст.), ст.-польск.winowat, winowaty ’павінны, абавязаны’, в.-луж.winowaty ’вінаваты, абавязаны’, чэш.уст.vinovatý ’вінаваты’, славац.vinovatý ’вінаваты ў нечым’; ’які прызнаецца ў віне, правіннасці’, макед.виноват (народна-паэт.) у выражэнні вино виновато, балг.виноват ’вінаваты, грэшны’, ст.-слав.виноватъ ’вінаваты’. Прасл.vinovatъ. Вытворнае ад віна́1 (гл.) і суф. ‑ават‑ы. Сюды ж прысл. вінавата, абстрактны назоўнік вінаватасць (КТС) і ст.-бел.виноватество ’вінаватасць’, якую Карскі (Труды, 204) лічыць паланізмам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ві́нны², -ая, -ае; вінен, ві́нна (разм.).
Тое, што і вінаваты (у 1 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пано́к, -нка́, мн. -нкі́, -нко́ў, м.
1. Небагаты пан.
2. Форма ветлівага звароту да пана.
П., ці я вінаваты?
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
винова́тыйвінава́ты;
◊
винова́т! дару́йце!, выбача́йце!, праба́чце!
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ві́нны
‘вінаваты’
прыметнік, адносны
адз.
мн.
м.
ж.
н.
-
Н.
ві́нны ві́нен
ві́нная ві́нна
ві́ннае ві́нна
ві́нныя
Р.
ві́ннага
ві́ннай ві́ннае
ві́ннага
ві́нных
Д.
ві́ннаму
ві́ннай
ві́ннаму
ві́нным
В.
ві́нны ві́ннага (адуш.)
ві́нную
ві́ннае
ві́нныя ві́нных (адуш.)
Т.
ві́нным
ві́ннай ві́ннаю
ві́нным
ві́ннымі
М.
ві́нным
ві́ннай
ві́нным
ві́нных
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)