відо́вішча

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. відо́вішча відо́вішчы
Р. відо́вішча відо́вішчаў
відо́вішч
Д. відо́вішчу відо́вішчам
В. відо́вішча відо́вішчы
Т. відо́вішчам відо́вішчамі
М. відо́вішчы відо́вішчах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

відо́вішча, -а, мн. -ы, -ішч і -аў, н.

1. Тое, што паўстае перад вачамі, з’яўляецца прадметам агляду.

Незвычайнае в.

2. Тэатральнае або тэатралізаванае прадстаўленне.

Масавыя відовішчы.

|| прым. відо́вішчны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

відо́вішча ср.

1. зре́лище;

2. (представление) зре́лище, увеселе́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

відо́вішча, ‑а, н.

1. Тое, што паўстае, адкрываецца перад вачамі, з’яўляецца прадметам агляду. Было ў дарозе шмат відовішч, Малюнкаў розных, гора, слёз, Што тлум людскі з сабою нёс. Колас. Каровы, устрывожаныя відовішчам агню, збіліся ў гурт і наперабой рыкалі. Навуменка.

2. Паказ, прадстаўленне (тэатральнае, цыркавое і пад.). Рыхтавалася цудоўнае відовішча. Выступалі лёгкаатлеты Беларускай чыгункі. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Відо́вішча ’тое, што паўстае, адкрываецца перад вачамі’; ’паказ, прадстаўленне’ (БРС, КТС). Укр. видовищевідовішча’, макед. видовиште ’бачанне; пабачанне’. Прасл. vidovišče утворана ад *vid‑u > vid‑ov‑ і суф. ‑išče, першасным значэннем якога было ’месца, дзе бачна відовішча’ → ’тое, што бачна, што паказваецца, адкрываецца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пастано́ўшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Работнік, які кіруе пастаноўкай спектакля, відовішча; рэжысёр.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зре́лище відо́вішча, -шча ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кары́да, -ы, ДМ -дзе, ж.

Масавае відовішча ў Іспаніі і ў некаторых іншых краінах: бой тарэадора з быком.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

балетама́н, ‑а, м.

Заўзяты аматар балета як відовішча.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фееры́чны, -ая, -ае.

1. гл. феерыя.

2. Казачны, чароўны, як у феерыі.

Феерычнае відовішча.

|| наз. фееры́чнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)