відны́, -а́я, -о́е; відзён, відна́, відно́; мн. відны́.
1. толькі поўн. ф. Добра асветлены, не цёмны.
Відная ноч.
2. пераважна кар. ф. Даступны зроку, бачны.
Дом відзён здалёку.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ві́дны, -ая, -ае.
1. Значны, важны, прыметны або выдатны, вядомы.
Віднае службовае становішча.
В. вучоны.
2. Рослы, статны.
В. хлопец.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ві́дны
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
ві́дны |
ві́дная |
ві́днае |
ві́дныя |
| Р. |
ві́днага |
ві́днай ві́днае |
ві́днага |
ві́дных |
| Д. |
ві́днаму |
ві́днай |
ві́днаму |
ві́дным |
| В. |
ві́дны (неадуш.) ві́днага (адуш.) |
ві́дную |
ві́днае |
ві́дныя (неадуш.) ві́дных (адуш.) |
| Т. |
ві́дным |
ві́днай ві́днаю |
ві́дным |
ві́днымі |
| М. |
ві́дным |
ві́днай |
ві́дным |
ві́дных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
відны́
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
відны́ |
відна́я |
відно́е |
відны́я |
| Р. |
відно́га |
відно́й відно́е |
відно́га |
відны́х |
| Д. |
відно́му |
відно́й |
відно́му |
відны́м |
| В. |
відны́ (неадуш.) відно́га (адуш.) |
відну́ю |
відно́е |
відны́я (неадуш.) відны́х (адуш.) |
| Т. |
відны́м |
відно́й відно́ю |
відны́м |
відны́мі |
| М. |
відны́м |
відно́й |
відны́м |
відны́х |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
відны́ све́тлый;
ноч была́ ~на́я — ночь была́ све́тлая
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ві́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Значны, важны, прыкметны. Віднае службовае становішча. □ У багатай спадчыне нашага нацыянальнага фальклору віднае месца займаюць казкі. Пшыркоў. // Выдатны, вядомы. Відны вучоны. □ У горадзе.. прозвішча [трэнера] ведалі, як ведаюць прозвішча віднага ўрача, адваката альбо інжынера. Карпюк.
2. Рослы, статны, самавіты. Кібрык відны хлопец — шыракаплечы, высокі, прыгожы з твару. Шыцік.
•••
На (самым) відным месцы гл. месца.
відны́, ‑а́я, ‑о́е; відзён, відна́, відно́; мн. відны́.
1. толькі поўн. ф. Добра асветлены, не цёмны; светлы. Якая ўчора была відная ноч, такая сёння цёмная. Кулакоўскі.
2. пераважна кар. ф. Даступны зроку, бачны. Відны лясы, і сцежкі, і дарогі, Шатры дубоў і рэчак абалонь. Колас. Дом.. пад цынкавай бляхай відзён быў здалёку, адкуль бы ні пад’язджаў да Чыжэвічаў. Чарнышэвіч. // Прыкметны. [Шэмет] прайшоў па .. [палянцы] у адзін, у другі бок, памераў яе крокамі і на самай відной сасёнцы зрабіў сякерай зарубку. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Відны ’бачны, прыметны’; ’выдатны, важны, значны, рослы, статны, самавіты’ (БРС, КТС), відны́ ’светлы’ (БРС; лаг., КЭС), ві́дны ’тс’ (Шат.), відный ’светлы, відны, сталы’; ’павабны, здаровы на выгляд’ (Бяльк.). Укр. ви́дний ’ясны, відны’; ’прыкметны, бачны’, рус. смал., калуж., калін., тул. видный ’бачны’; ’рослы, статны, прыгожы’, польск. widny ’ясны, добра асветлены, бачны, прыкметы’, чэш. (кніжн.) vidný ’бачны, прыкметы’, славац. vidný ’поўны святла, ясны’; ’бачны, прыкметы’, славен. víden ’бачны’, серб.-харв. ви̂дан ’ясны, светлы’; ’бачны’; ’вядомы, выдатны’, макед. виден ’выдатны (аб асобе)’; ’важны, значны (аб выніках)’, балг. виден ’бачны’; ’вядомы, выдатны’; ’значны, важны’. Прасл. vidьnъ < vidъ > від (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прэзента́бельны, -ая, -ае (кніжн.).
Відны, паважны.
П. выгляд.
|| наз. прэзента́бельнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прэзента́бельны, ‑ая, ‑ае.
Відны, паважны, самавіты. Прэзентабельны выгляд.
[Фр. présentable.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
макраскапі́чны, ‑ая, ‑ае.
Відны простым вокам. // Які праводзіцца, робіцца без мікраскопа. Макраскапічныя назіранні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)