вятра́к, ветрака́, мн. ветракі́, ветрако́ў, м.

Ветраны млын.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вятра́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. вятра́к ветракі́
Р. ветрака́ ветрако́ў
Д. ветраку́ ветрака́м
В. вятра́к ветракі́
Т. ветрако́м ветрака́мі
М. ветраку́ ветрака́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вятра́к (род. ветрака́) м. ветряна́я ме́льница, ветря́к, ветря́нка ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вятра́к, ветрака, м.

Ветраны млын. Па адзін і па другі бок вёскі стаялі ветракі, як страшыдлы, шырока раскінуўшы свае крылы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вятра́к ’ветраны млын’ (Байк. і Некр., БРС, Бяльк., Выг., Касп., КСТ, КТС, Маш., Шат., Яруш.). Укр. вітряк, рус. ветряк, польск. wiatrak, чэш. vetrák, větřák, славац. vetrák ’тс’. Паўночнаславянскае ўтварэнне ад асновы ветр‑ з суф. ак/ʼак. Улічваючы характар рэаліі, цяжка дапускаць старажытнасць утварэння. Параўн. яшчэ в.-луж. větrak ’вентылятар’, wětrak ’ветрагон’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ветря́к техн. вятра́к, род. ветрака́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ветряно́й ветраны́;

ветряная ме́льница ветраны́ млын, вятра́к.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ветраковы (прым.). Гл. вятра́к.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ветрачок ’малы вятрак; рухомае прыстасаванне, якое па форме нагадвае вятрак; малая электрастанцыя’ (КТС), укр. вітрячок, палес. вітрачо́к, вєтрачо́к, ви​ітрачо́к ’прылада, на якую намотваецца пража з цэўкі або верацяна для сушкі’, рус. пск., смал. ветрячок ’ветраны млын магутнасцю для патрэб адной гаспадаркі’, польск. wiatraczek ’ветрачок’. Памяншальная форма лексемы вятрак (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ветранік1вятрак’ (жлоб., калінк., Мат. Гом.) — вузкарэгіянальнае ўтварэнне, якое ўзнікла ў выніку намінацыі ветраны млын; параўн. таксама ветраніца3. Аналагічна ў славен. мове vẹ̑trnikвятрак’, у н.-луж. wětšnik, в.-луж. wětrnik ’тс’.

Ветранік2, ве́трінік, ве́трыньнік ’легкадумны чалавек, ветрана’ (Бяльк.), рус. ве́треник ’ветрагон’, польск. wietrznik, макед. ветреник, балг. ветреник ’легкадумны чалавек’. Лексема ўзнікла ў выніку намінацыі ветраны чалавек або субстантывацыі прыметніка ветраны пры дапамозе суфікса Nomina agentis ‑нік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)