вясня́ны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
вясня́ны |
вясня́ная |
вясня́нае |
вясня́ныя |
| Р. |
вясня́нага |
вясня́най вясня́нае |
вясня́нага |
вясня́ных |
| Д. |
вясня́наму |
вясня́най |
вясня́наму |
вясня́ным |
| В. |
вясня́ны (неадуш.) вясня́нага (адуш.) |
вясня́ную |
вясня́нае |
вясня́ныя (неадуш.) вясня́ных (адуш.) |
| Т. |
вясня́ным |
вясня́най вясня́наю |
вясня́ным |
вясня́нымі |
| М. |
вясня́ным |
вясня́най |
вясня́ным |
вясня́ных |
Крыніцы:
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
вясня́ны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і веснавы. Па каліне цвет вясняны закрасуе мне ізноў. Дубоўка. Дзеці бацькоў сваіх Сёння з паходу чакалі — Беглі бацькоў сустракаць у вясняныя далі. Куляшоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вясня́ны ’вясенні’ (Сцяшк., МГ, КТС), драг. высне́ны ’тс’ (Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), вясня́на воўна ’воўна адстрыжаных увесну авец’, вясня́ны дзень ’абрадавы вясенні дзень’ (Сцяшк. МГ), укр. весняний, рус. дан. весняный. Да вясна (гл.). Утворана пры дапамозе суф. ‑ян‑ы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
веснавы, вясновы; вясняны, весні (паэт.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
Вясня́нка 1 ’вяснушка на твары’ (ветк., Мат. Гом.), укр. весня́нки, рус. кастр., пск. веснянки ’тс’. Усходнеславянскае ўтварэнне, ад вясняны (гл.) < vesnьnъ і суф. ‑к‑а.
Вясня́нка 2 ’вясенняя песня’ (БРС), вяснянкі ’благавешчанскія вясеннія песні’ (Шн., 1), укр. веснянка ’вяснянка’, рус. веснянки ’вясеннія песні, якія спяваюцца ў карагодах ад благавешчання да ўзнясення’. Польск. wiośnianka. Новае запазычанне. Усх.-слав. лексема, утвораная ў выніку семантычнай кандэнсацыі выражэння вясенняя песня, як, напрыклад, чыгунка (< чыгуначная дарога).
*Вяснянка 3, весня́нка ’яравая пшаніца’ (Выг.). Да вясна́ (гл.). Утварэнне, аналагічнае да папярэдняга слова.
Вясня́нка 4 ’насякомае з сям’і Plecoptera’ (БРС). Запазычана, відаць, з рус. мовы. Названа так таму, што выхад з вады і вылет даспелых насякомых пачынаецца ранняй вясною.
Вяснянка 5 ’апенька’ (б.-каш., Мат. Гом.), відавочна, ’летняя апенька, Pholiota mutabilis’. Да вясна́ (гл.). У дадзеным выпадку вясна азначала ’вясна і лета’, таксама як у балт. мовах. І наадварот, у некаторых слав. гаворках (напр., сілезскіх) lato ’перыяд вясны і лета’. Утварылася шляхам семантычнай кандэнсацыі з вясняная апенька. Сюды ж вясьнянкі ’вясеннія апенькі’ (Інстр. II).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)