Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
вясня́ны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і веснавы. Па каліне цвет вясняны закрасуе мне ізноў.Дубоўка.Дзеці бацькоў сваіх Сёння з паходу чакалі — Беглі бацькоў сустракаць у вясняныя далі.Куляшоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вясня́ны ’вясенні’ (Сцяшк., МГ, КТС), драг.высне́ны ’тс’ (Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), вясня́на воўна ’воўна адстрыжаных увесну авец’, вясня́ны дзень ’абрадавы вясенні дзень’ (Сцяшк. МГ), укр.весняний, рус.дан.весняный. Да вясна (гл.). Утворана пры дапамозе суф. ‑ян‑ы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ДУБРО́ВІЧ (Алесь) (сапр.Рэдзька Аляксей Ягоравіч; 1910, в. Каралевічы Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл. — 7.11.1942),
бел.паэт. Удзельнік вызв. руху ў Зах. Беларусі. Адзін з ініцыятараў стварэння Літаратурнага фронту сялянска-рабочых пісьменнікаў. У 1934 арыштаваны, 2,5 года адбыў у Віленскай турме на Лукішках. Дэлегат Нар. сходу ў Беластоку (1939). У 1940 карэспандэнт газ. «Вілейская праўда». Друкавацца пачаў у 1928 у газ. «Доля працы». Спалучэнне публіцыст. запалу з мяккім лірызмам — характэрная асаблівасць яго паэзіі. У вершах боль прыгнечанага народа («Беларусь»), гераізм змагароў і іх высокі духоўны свет («Калісь любові хмель вясняны», «Пад звон дратоў, сумуючы»), заклік да барацьбы за свабоду («Мы», «Зорны край»). Расстраляны ням.-фаш. захопнікамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
веснавы, вясновы; вясняны, весні (паэт.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
Вясня́нка1 ’вяснушка на твары’ (ветк., Мат. Гом.), укр.весня́нки, рус.кастр., пск.веснянки ’тс’. Усходнеславянскае ўтварэнне, ад вясняны (гл.) < vesnьnъ і суф. ‑к‑а.
Вясня́нка2 ’вясенняя песня’ (БРС), вяснянкі ’благавешчанскія вясеннія песні’ (Шн., 1), укр.веснянка ’вяснянка’, рус.веснянки ’вясеннія песні, якія спяваюцца ў карагодах ад благавешчання да ўзнясення’. Польск.wiośnianka. Новае запазычанне. Усх.-слав. лексема, утвораная ў выніку семантычнай кандэнсацыі выражэння вясенняя песня, як, напрыклад, чыгунка (< чыгуначная дарога).
*Вяснянка3, весня́нка ’яравая пшаніца’ (Выг.). Да вясна́ (гл.). Утварэнне, аналагічнае да папярэдняга слова.
Вясня́нка4 ’насякомае з сям’і Plecoptera’ (БРС). Запазычана, відаць, з рус. мовы. Названа так таму, што выхад з вады і вылет даспелых насякомых пачынаецца ранняй вясною.
Вяснянка5 ’апенька’ (б.-каш., Мат. Гом.), відавочна, ’летняя апенька, Pholiota mutabilis’. Да вясна́ (гл.). У дадзеным выпадку вясна азначала ’вясна і лета’, таксама як у балт. мовах. І наадварот, у некаторых слав. гаворках (напр., сілезскіх) lato ’перыяд вясны і лета’. Утварылася шляхам семантычнай кандэнсацыі з вясняная апенька. Сюды ж вясьнянкі ’вясеннія апенькі’ (Інстр. II).