вярэ́дзіць, вярэ́джу, вярэ́дзіш, вярэ́дзіць; незак., што (разм.).

Тое, што і верадзіць.

|| зак. звярэ́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны і развярэ́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вярэ́дзіць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. вярэ́джу вярэ́дзім
2-я ас. вярэ́дзіш вярэ́дзіце
3-я ас. вярэ́дзіць вярэ́дзяць
Прошлы час
м. вярэ́дзіў вярэ́дзілі
ж. вярэ́дзіла
н. вярэ́дзіла
Загадны лад
2-я ас. вярэ́дзь вярэ́дзьце
Дзеепрыслоўе
цяп. час вярэ́дзячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вярэ́дзіць несов., разг., см. верадзі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вярэ́дзіць, вярэджу, вярэдзіш, вярэдзіць; незак., што.

Разм.

1. Шкодзіць што‑н. сабе, натруджваючы, надрываючыся. Вярэдзіць рукі, спіну. // Раздражняць што‑н. балючае. Туравец сеў на траву і, стараючыся не вярэдзіць раненую руку, зняў боты. Мележ.

2. перан. Трывожыць, непакоіць. Ні то радасць сустрэчы, ні то смутак успамінаў — аж распіралі, вярэдзілі сэрца. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вярэ́дзіць і вярэдзіцца (БРС, КТС). Да верадзіць, верадзіцца (гл.). Сюды ж вярэдліва (КТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

звярэ́дзіць гл. вярэдзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

развярэ́дзіць гл. вярэдзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

верадзі́ць, вераджу́, вярэ́дзіш, вярэ́дзіць; вярэ́джаны; незак., што (разм.).

Шкодзіць што-н. сабе, натруджваючы, надрываючы, або раздражняць балючае.

В. рукі, спіну.

В. рану.

В. сардэчныя раны (перан.: выклікаць цяжкія ўспаміны).

|| зак. зверадзі́ць, звераджу́, звярэ́дзіш, звярэ́дзіць; звярэ́джаны і разверадзі́ць, -вераджу́, -вярэ́дзіш, -вярэ́дзіць; -вярэ́джаны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наверадзі́ць, -вераджу́, -вярэ́дзіш, -вярэ́дзіць; -вярэ́джаны; зак., што.

Працяглай працай прычыніць боль чаму-н.

Навярэдзіў рукі.

|| незак. навярэ́джваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

звярэ́дзіць, ‑рэджу, ‑рэдзіш, ‑рэдзіць; што.

Зак. да вярэдзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)