вярша́ліна

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. вярша́ліна вярша́ліны
Р. вярша́ліны вярша́лін
Д. вярша́ліне вярша́лінам
В. вярша́ліну вярша́ліны
Т. вярша́лінай
вярша́лінаю
вярша́лінамі
М. вярша́ліне вярша́лінах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вярша́ліна ж. верху́шка де́рева

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вярша́ліна, ‑ы, ж.

Тое, што і вершаліна. Здавалася нават, што зоры на небе На гонкіх вяршалінах бору растуць. Броўка. Клён сваёй вяршалінай зялёнай Да акна майго не дастае. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вярша́ліна ’верхняя частка дрэва з суччам’ (Некр., БРС, КТС). Да вершалі́на (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абко́лак, ‑лка, м.

Тое, што адколваецца, адшчэпліваецца ад чаго‑н. з дапамогай сякеры, молата і пад. Вяршаліна сасны ды абколкі пайшлі на іншыя гаспадарчыя патрэбы ды дровы. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вяршэ́чаквяршаліна’ (КТС, П. Місько) — абласны варыянт лексемы вяршочак, суф. ‑эчак складае арэал, супольны з украінскімі гаворкамі; параўн. укр. вершечок.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вершалі́навяршаліна дрэва’ (жыт., Мат. Гом.), парыц. ’верхняя частка дрэва з суччам’ (Некр.); ’барана, від сахі’ (Сержп.). Літар. вярша́ліна (БРС). На бел. тэрыторыі пад уплывам балтыйскага кораня ‑х‑ перайшло ў ‑ш‑; параўн. літ. viršẽlis ’верхавіна, века, вокладка’ (< *vĭršala‑). У зах.-слав. мовах vrьxolъ, якое Трубачоў (Проспект, 89–90) адносіць да прасл. дыялектызмаў. Старажытнасць слова пацвярджаецца балг. връшле́ ’верхняя частка расліны’. Суф. ‑іна ў бел. вершаліна надае значэнне адзінкавасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

верху́шка

1. верхаві́на, -ны ж., вярша́ліна, -ны ж.;

2. перен. вярхі́, -хо́ў ед. нет;

социа́льная верху́шка сацыя́льныя вярхі́;

3. анат. верхаві́нка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вярхоўка1вяршаліна (маладняку)’ (КТС), укр. верхівка ’вяршыня расліны’, рус. урал. верхо́вка ’вяршыня дрэва’. Утворана ад вярховы і суф. ‑к‑a. Да верх (гл.).

Вярхо́ўка2 ’верхаводка, Leucaspius delineatus’ (Інстр. II, Нік.; Очерки; Жук., 214), рус. верховка: наўг., цвяр., басейн р. Волгі ’дробная рыба, якая плавае ў верхніх слаях вады, верхаводка’, польск. wierzchówka ’гатунак плоткі’. Паўн.-слав. інавацыя ўтвораная ад вярховы (vьrx‑ov‑ъ) і суф. ‑к‑a. Да верх (гл.).

Вярхо́ўка3 ’вецер (на Азоўскім моры)’ (КТС). Запазычана з рус. мовы (пры перакладзе твораў К. Паўстоўскага).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

верх, вяршыня, верхавіна, вяршаліна, спічак / гары: пік / будынка: шпіль, шпіц; макаўка (разм.); шапка (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)