вярблю́джы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вярблю́джы вярблю́джая вярблю́джае вярблю́джыя
Р. вярблю́джага вярблю́джай
вярблю́джае
вярблю́джага вярблю́джых
Д. вярблю́джаму вярблю́джай вярблю́джаму вярблю́джым
В. вярблю́джы (неадуш.)
вярблю́джага (адуш.)
вярблю́джую вярблю́джае вярблю́джыя (неадуш.)
вярблю́джых (адуш.)
Т. вярблю́джым вярблю́джай
вярблю́джаю
вярблю́джым вярблю́джымі
М. вярблю́джым вярблю́джай вярблю́джым вярблю́джых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вярблю́джы верблю́жий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вярблю́джы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да вярблюда. Вярблюджая шэрсць.

2. Зроблены з шэрсці вярблюда. Вярблюджая коўдра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вярблю́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Буйная жвачная аднагорбая або двухгорбая жывёліна пустынь і сухіх стэпаў.

|| прым. вярблю́джы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

верблю́жий вярблю́джы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

качэ́ўны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і качавы. Даўно-даўно, калі яшчэ не было ў казахскіх стэпах гарадоў і .. народ быў качэўны, у тутэйшых месцах праходзіў вярблюджы гасцінец. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вярблю́д (БРС), укр. верблюд, рус. верблюд, ст.-рус. верблюдъ (верблудъ), верьбудъ (вербюдъ) (з XII ст.), польск. wielbłąd, в.-луж. wjelbłud, чэш. velbloud, славац. veľblúd, славен. velblòd, балг. велблюд, ст.-слав. вельбѫдъ, вельблѫдъ. Прасл. velьbǫdъ запазычана з гоц. ulbandus < грэч. ἐλέφας, ἐλέψαντος ’слон’. Першапачаткова, відаць, было vъlbǫdъ, пасля відазмянілася пад уплывам народнай этымалогіі, якая атаясамлівала яго са словамі велии ’вялікі’ (< velьjь) і блѫдити (< blǫditi) ’блукаць’, а ў выніку дысіміляцыі ‑л‑ у складзе вельб‑ з’явілася ‑р‑ (Праабражэнскі, 1, 72; Шанскі, 1, В, 55–56; Фасмер, 1, 293; Кіпарскі, Gemeinslav., 213). Сюды ж вярблю́джы, вярблю́джына, вярблю́дзіца (БРС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)