вяза́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. вяза́нне вяза́нні
Р. вяза́ння вяза́нняў
Д. вяза́нню вяза́нням
В. вяза́нне вяза́нні
Т. вяза́ннем вяза́ннямі
М. вяза́нні вяза́ннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

вяза́нне, -я, н.

1. гл. вязаць.

2. Тое, што звязана або вяжацца (пруткамі, кручком і пад.).

Адкласці ўбок в.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вяза́нне ср.

1. (действие) вяза́ние, вя́зка ж.;

2. (предмет) вяза́нье

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вяза́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. вязаць (у 1, 3 знач.).

2. Тое, што звязана або вяжацца (пруткамі, кручком і пад.). Валя, кінуўшы вязанне на стол, пабегла ў сенцы адсунуць засаўку. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вяза́ць, вяжу́, вя́жаш, вя́жа; вяжы́; вя́заны; незак.

1. што. Закручваючы жгутом, вяроўкай, сцягваць.

В. снапы.

2. каго. Сцягваць каму-н. вяроўкай, рэменем рукі, ногі, пазбаўляючы магчымасці рухацца.

В. разбойніка.

3. што і без дап. Плесці кручком, пруткамі або на машыне з якога-н. матэрыялу.

В. карункі.

В. панчохі.

4. што. Змацоўваць чым-н. (спец.).

В. цагліны цэментам.

В. бярвенне.

5. звычайна безас. Выклікаць вяжучае адчуванне.

Вяжа ў роце ад кіслага.

Танін вяжа.

|| зак. звяза́ць, звяжу́, звя́жаш, звя́жа; звяжы́; звя́заны (да 1—4 знач.).

|| наз. вя́зка, -і, ДМ -зцы, ж. (да 1, 3 і 4 знач.) і вяза́нне, -я, н. (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ажу́р¹, -у, м.

1. Скразное вязанне, пляценне.

Вязаць ажурам.

2. Лёгкая празрыстая тканіна.

Пакрывала з ажуру.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вяза́ние вяза́нне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

давяза́ць, -вяжу́, -вя́жаш, -вя́жа; -вяжы́; -вя́заны; зак., што.

1. Закончыць вязанне чаго-н.

Д. шкарпэткі.

2. Закончыць звязванне чаго-н.

Д. снапы.

|| незак. давя́зваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рукадзе́лле, -я, н.

1. Ручная праца (пераважна пра шыццё, вязанне, вышыўку).

2. Рэч, якая адмыслова выканана рукамі (пераважна пра вышытае, звязанае).

Выстаўка рукадзелля.

|| прым. рукадзе́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вывя́зывание вяза́нне, -ння ср., вывя́званне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)