вядро́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. вядро́ вёдры
вядры́
Р. вядра́ вёдраў
вёдзер
вядзёр
Д. вядру́ вёдрам
В. вядро́ вёдры
вядры́
Т. вядро́м вёдрамі
М. вядры́ вёдрах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

вядро́, -а, мн. вёдры і ліч. 2, 3, 4) вядры́, вёдзер, вёдраў і вядзёр, н.

1. Пасудзіна з ручкай у выглядзе дужкі для вадкасцей, сыпкіх рэчываў і пад.

2. Мера вадкасцей, роўная 12,3 літра.

|| памянш. вядзёрца, -а, мн. -ы, -рцаў, н. (да 1 знач.).

|| прым. вядзёрны, -ая, -ае.

В. бачок (ёмістасцю ў адно вядро).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вядро́ (мн. вёдры) ср. ведро́;

лье як з ~ра́ — льёт как из ведра́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вядро́, ‑а; мн. вёдры, вёдзер; н.

1. Пасудзіна цыліндрычнай формы з дужкай, у якой носяць або захоўваюць ваду і іншыя вадкасці.

2. Уст. Мера вадкасцей, роўная 12,3 літра.

•••

Лье як з вядра гл. ліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вядро́вядро’. Ст.-рус. вѣдро, рус. ведро́, укр. відро́, польск. wiadro, чэш. vědro, ст.-слав. вѣдро, балг. ведро́, серб.-харв. вѐдро і г. д. Прасл. *vědroвядро’. Гэта слова адносіцца да і.-е. асновы на ‑r/n‑, *u̯ed‑r‑: *u̯ed‑n‑ ’вада’; гл. вада́. Гэта значыць, што першаснае значэнне слова «вядро» — ’пасуда для вады’. Да семантыкі параўн. грэч. ὑδρίαвядро для вады’ (ὕδωρ ’вада’). Прасл. вакалізм ‑ě‑ — ступень падаўжэння. Параўн. Фасмер, 1, 283–284; Брукнер, 610 (з вельмі дзіўнай заўвагай: «tylko małorus. wedro, zamiast *widro, niezgodne w samogłosce»); Махэк₂, 681; БЕР, 1, 127. Няпэўная сувязь з літ. vė́daras ’страўнік’, ст.-інд. udáram ’бруха; чэрава, лона’ (супраць Фасмер, 1, 284).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вядзёрны гл. вядро.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падале́й, прысл. (разм.).

Значна далей.

Пастаў вядро п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

во́чап, -а, мн. -ы, -аў, м.

Шост, да якога прымацоўваецца калодзежнае вядро.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апаражні́ць, -ражню́, -ро́жніш, -ро́жніць; -ро́жнены; зак., што.

Зрабіць пустым, парожнім.

А. вядро.

|| незак. апаражня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бо́дня, -і, мн. -і, -яў, ж.

Шырокае металічнае вядро для падняцця пароды ў шахтах.

|| прым. бо́дневы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)